• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Мінінфарм аднавіў доступ да анлайн-кінатэатра Okko ў Беларусі

    Міністэрства інфармацыі Беларусі аднавіла доступ да расійскага анлайн-кінатэатру Okko. Пра гэта ведамства паведаміла ў сваім тэлеграм-канале 21 кастрычніка 2024 года.

    Скрыншот сайта оkko.tv

    «Адпаведнае рашэнне Міністэрства інфармацыі Беларусі прынята ў сувязі з ліквідацыяй уладальнікам гэтага інтэрнэт-рэсурсу парушэння, якое стала падставай для абмежавання доступу», — адзначаецца ў прэс-рэлізе.

    Рэсурс оkko.tv быў заблакаваны беларускім мінінфармам 30 верасня 2024 года.

    Афіцыйна паведамлялася, што прычынай «часовага прыпынення» доступу стала парушэнне нормаў артыкула 38 Закона аб СМІ у частцы «размяшчэння на дадзеным рэсурсе забароненай інфармацыі, накіраванай на прапаганду гвалту і жорсткасці». Сутнасць прэтэнзій Міністэрства інфармацыі не раскрывала.

    Okko займае чацвёртае месца сярод расійскіх анлайн-кінатэатраў па колькасці падпісчыкаў. Сэрвіс створаны ў 2009 годзе. Ён змяшчае каля 90 тысяч фільмаў і серыялаў. Пасля пачатку расійскай ваеннай агрэсіі супраць Украіны шэраг сусветных кінавытворцаў — Dis­ney, Mar­vel, ABC Stu­dios, Fox — забаранілі Okko дэманстраваць сваю прадукцыю.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці