• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Мінінфармацыі высвятляе ўладальнікаў сайтаў “Тузін Гітоў” і ucpb.org

    Следам за “Беларускім Радыё Рацыя” і сайтам Freeregion.info лісты ад міністра інфармацыі Беларусі Ліліі Ананіч атрымалі рэдакцыя музычнага парталу “Тузін Гітоў” і сайт прыхільнікаў Аб'яднанай Грамадзянскай пртыі (АГП) ucpb.org.

    Міністэрства інфармуе пра выяўленыя на рэсурсах “парушэнні заканадаўства аб СМІ” і запытвае звесткі пра юрыдычную ці фізічную асобу ўладальнікаў.

    Мінінфармацыі таксама падкрэслівае, што можа заблакаваць рэсурс, калі ўладальніку вынесена 2 і больш папярэджанняў, калі ён не выпраўляе выяўленых парушэнняў ці распаўсюджвае забароненую заканадаўствам інфармацыю (п.1 арт. 51 закона  “Аб СМІ”).

    Па меркаванні галоўнага рэдактара “Тузін Гітоў”, вядомага музычнага крытыка Сяргея Будкіна, ён не ведае, якія могуць быць падставы для вынясення папярэджання.

    – Наш партал працуе ўжо 12 год і за гэты час зрабіў нямала для таго, каб пра беларускую музыку дазналася як мага больш людзей. Мы напісалі тысячы матэрыялаў (праўдзівых, а як жа ж яшчэ!) пра нашых выканаўцаў, прадставілі вялізарную колькасць песень і альбомаў, правялі з сотню канцэртаў, рэалізавалі дзесяткі грамадcка значных праектаў, сярод якіх – «Перазагрузка», «Апошні золак», «Тузін. Немаўля», «Засьпявай.by». Хіба гэта шкодзіць “дзяржаўным і грамадcкім інтарэсам”? Мы вельмі спадзяемся, што выйшла недарэчнасць, якая выправіцца ў хуткім часе, – гаворыць Сяргей Будкін.

    У рэдакцыі сайта ucpb.org звязваюць увагу да рэсурса з будучай прэзідэнцкай кампаніяй, удзел у якой плануе ўзяць лідар АГП Анатоль Лябедзька. Намеснік старшыні АГП Васіль Палякоў пракаментаваў сітуацыю наступным чынам: «Лілія Ананіч распачала кампанію по зачыстцы інфармацыйнай прасторы напярэдадні прэзідэнцкай кампаніі. Таму выбар сайта прыхільнікаў АГП цалкам заканамерны. Логіка простая – максімальна абмежаваць магчымасці інтэрнэт-рэсурсаў на свабоду распаўсюду інфармацыі, спасылаючыся на нейкія абстрактныя парушэнні заканадаўства».

    На мінулым тыдні аналагічныя лісты з Міністэрства інфармацыі атрымалі рэдакцыі сайтаў freeregion.info і racyja.com.

    Нагадаем, што магчымасць вынясення папярэджанняў інтэрнэт-выданням улады атрымалі пасля паспешлівага прыняцця ў снежні мінулага года паправак у закон “Аб СМІ”.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці