Міністр інфармацыі прыгразіў заблакаваць TUT.BY ВІДЭА
Міністр інфармацыі Ігар Луцкі пракаментаваў журналістам факт пазбаўлення буйнейшага інтэрнэт-партала краіны TUT.BY статуса "сеткавае СМІ". Ён заявіў, што Мінінфарм працягвае маніторыць матэрыялы партала TUT.by для прававой ацэнкі.
Размова ідзе пра арт. 38 Закона аб СМІ («Забароненая інфармацыя»), а таксама пра недакладную інфармацыю, якая здольная нанесці шкоду грамадскім і дзяржаўным інтарэсам.
— У выпадку парушэння заканадаўства аб СМІ і іншых законаў Рэспублікі Беларусь будуць выносіцца папярэджанні або патрабаванні аб выдаленні недакладнай інфармацыі, або рашэнні аб прыпыненні дзейнасці ці спыненні распаўсюду такой інфармацыі шляхам блакіроўкі, — заявіў Ігар Луцкі журналістам.
Эканамічны суд Мінска адхіліў скаргу ТАА «ТУТ БАЙ Медыя» на рашэнне пазбавіць TUT.BY статуса СМІ. З 19 студзеня ён афіцыйна ўступае ў сілу.