• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Міністр унутраных спраў пра збіццё журналіста TUT.BY: «Мы чакаем праверкі Следчага камітэта»

    «Мы чакаем праверкі Следчага камітэта», – заявіў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч, адказваючы на ​​пытанне TUT.BY пра збітага журналіста Паўла Дабравольскага.

    Сваю прэс-канферэнцыю Ігар Шуневіч пачаў з адказу на пытанне пра інтэрнэт-правакацыі ў дачыненні да міліцыі.

    – У асноўнай масе публікацыі ў СМІ носяць канструктыўны характар, – лічыць міністр. – Але ёсць публікацыі, якія нічым іншым, як інфармацыйнай атакай, не з’яўляюцца. Калі казаць пра ацэнку, то гэта – інфармацыйная вайна. Але ваяваць МУС ні з кім не будзе, мы выконвалі і будзем выконваць працу максімальна прафесійна. Калі парушэнне закона відавочнае, то праваахоўнікі абавязаны рэагаваць. Калі нас правакуюць, нам хамяць, мы будзем рэагаваць.

    Партал TUT.BY пацікавіўся ў міністра, чаму ніхто з прадстаўнікоў ведамства не стаў абмяркоўваць з журналістамі сітуацыю збітага супрацоўнікамі АМАП у Фрунзенскім судзе Паўла Дабравольскага.

    – Хто лічыць, што наша ведамства закрытае? – пацікавіўся міністр у прысутных. – Бачыце, рукі паднялі два чалавекі з 45. Мы не закрытае міністэрства.

    Па сітуацыі з Паўлам Дабравольскім міністр заявіў, што зараз міліцыя чакае вынікаў праверкі.

    – Мы чакаем праверкі Следчага камітэта. Ведамства вынесе вердыкт, тое самае зробіць і Генпракуратура.

    Нагадаем, 25 студзеня карэспандэнт TUT.BY Павел Дабравольскі павінен быў асвятляць «справу графіцістаў» у судзе Фрунзенскага раёна. Аднак пасля абеду стала вядома, што яго затрымалі, збілі і аштрафавалі.

    На Паўла было складзена два пратаколы: за тое, што ён нібыта лаяўся матам, і па арт. КаАП 23.4 «Непадпарадкаванне законным патрабаванням службовай асобы». Яго прысудзілі да штрафу ў 45 базавых велічынь – 9 450 000 беларускіх рублёў.

    Павел распавёў, што яго разам з іншымі затрыманымі збілі некалькі супрацоўнікаў АМАП.

    Просьбу рэдакцыі разабрацца з інцыдэнтам ГУУС Мінгарвыканкама пакінула без адказу ў сувязі з тым, што «не прыкладзены дакументы, якія пацвярджаюць Вашы паўнамоцтвы».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці