Мінус 27 мільёнаў падпісчыкаў, але… Guardian сыходзіць з Х
Знакамітая брытанская газета The Guardian абвясціла, што больш не будзе публікаваць кантэнт у сваіх акаўнтах на платформе Ілана Маска X (былы «Твітар»). У сваёй заяве для чытачоў выданне піша, што перавагаў выкарыстання платформы стала менш, чым яе недахопаў.
«Мы хацелі б паведаміць чытачам, што мы больш не будзем публікаваць матэрыялы ні ў якіх афіцыйных рэдакцыйных акаўнтах Guardian у сацыяльнай сетцы X», — гаворыцца ў паведамленні.
У The Guardian больш за 80 акаўнтаў на X, і ў іх прыкладна 27 мільёнаў падпісчыкаў.
Кантэнт, які размяшчаецца на платформе, даўно выклікаў асцярогі ў калектыву The Guardian. Сярод гэтага кантэнту — вельмі правыя тэорыі змовы і расізм. Таму медыя ўжо нейкі час разглядала магчымасць закрыць свае акаўнты ў Х. Вырашальным для калектыву стала «асвятленне сайтам прэзідэнцкіх выбараў у ЗША», гаворыцца ў заяве.
Перамога Трампа — гэта вынік зменаў у медыяспажыванні? Спрабуем разабрацца
«Перадвыбарнаякампанія ў ЗША толькі падкрэслілатое, пра што мы доўгі час казалі: X — гэта таксічная медыяплатформа, і яе ўладальнік Ілан Маск змог выкарыстоўваць свой уплыў для фармавання палітычнага дыскурсу», — піша выданне.
Маск купіў платформу ў 2022 годзе за 44 млрд долараў.