• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    МУС адказала на зварот БАЖ аб беспакаранасці злачынстваў супраць журналістаў

    Паводле ліста, міліцыя праводзіць «аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы», каб высветліць абставіны знікнення Дзмітрыя Завадскага і забойства Веранікі Чаркасавай.

    Сярод іншага ў адказе за подпісам часовага выканаўца абавязкаў міністра ўнутраных спраў палкоўніка міліцыі Алега Пякарскага адзначаецца, што аднаўленне расследавання згаданых БАЖ крымінальных спраў і правядзенне дадатковых праверак знаходзіцца ў кампетэнцыі Генеральнай пракуратуры.

    Нагадаем, што на мінулым тыдні Генпракуратура даслала кіраўніцтву БАЖ кароткі адказ, паведаміўшы, што «…па двух выкладзеных у звароце фактах расследаваны крымінальныя справы, а па двух — праведзены праверкі з прыняццем рашэнняў аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы».

    Пры канцы лістапада БАЖ дасылаў у Генпракуратуру і МУС сваю заяву з патрабаваннямі аднавіць расследаванне крымінальных справаў па фактах забойства Дзмітрыя Завадскага і Веранікі Чаркасавай і даць іх сваякам, калегам і грамадству адказы на пытанні — хто забіў журналістаў і хто замовіў гэтыя злачынствы, а таксама правесці дадатковае празрыстае расследванне абставін смерці Алега Бябеніна і Васіля Гроднікава.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці