• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    МУС пацвердзіла «экстрэмісцкі» статус orsha.eu

    Учора пра прызнанне сайта orsha.eu і яго медыярэсурсаў паведаміў Telegram-канал «Книга ГУ «База», позна вечарам 28 жніўня гэтая інфармацыя з’явілася і на сайце Міністэрства  унутраных справаў.

    Ігар Казмярчак экстрэмісцкі сайт

    Ігар Казмерчак

    З пераліку «экстрэмісцкіх фарміраванняў» на сайце Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі вынікае, што рашэнне «Аб прызнанні групы грамадзян экстрэміскім фарміраваннем і забароне ягонай дзейнасці» прынятае гэтым ведамствам 28 жніўня 2024 года і ў гэты ж дзень уступіла ў законную сілу.

    Асобна згадваецца імя і прозвішча Ігара Казмерчака — у якасці асобы, непасрэдна датычнай да «экстрэмісцкай дзейнасці».

    Таксама пералічваюцца ўсе інтэрнэт-рэсурсы, афіляваныя з сайтам orsha.eu: электронная пошта orsha.eu@gmail.com, Telegram-канал «Orsha.eu навіны пра Оршу», Telegram-бот «orsha.eu bot», YouTube-канал «orsha.eu» www.youtube.com/@orshaeu; старонкі ў сацсетках  «Одноклассники» , Insta­gram, Face­book, «ВКонтакте» і Tik­Tok.

    orsha.eu «экстрэмісцкае фармаванне»

    Скрыншот

    «У пераліку МУС сабрана ўсё — нават тыя старонкі ў сацсетках, якія дагэтуль яшчэ не прызнала «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» Міністэрства інфармацыі», — зазначае стваральнік і рэдактар аршанскага партала Ігар Казмерчак.

    У 2021 годзе ён быў вымушаны пакінуць Беларусь, і сёлета 13 сакавіка Следчы камітэт распачаў спецвытворчасць у дачыненні да праваабаронцы і журналіста.  Яго вінавацяць паводле двух артыкулаў Крымінальнага Кодэкса — паводле частак 1 і 2 артыкула 361–4, а таксама паводле часткі 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэкса. Маёмасць Ігара Казмерчака ў Оршы арыштаваная, гаспадар абвешчаны ў міжнародны вышук на тэрыторыі Беларусі і Расіі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці