• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    МУС пашырыў склад «экстрэмісцкага фармавання KYKY.ORG»

    У пераліку «экстрэмісцкіх фармаванняў» на сайце Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі 27 снежня з’явілася інфармацыя пра «дапаўненне ў экстрэмісцкае фармаванне KYKY.ORG».

    МУС пашырыў склад «экстрэмісцкага фармавання KYKY.ORG»

    Скрыншот сайта

    Адпаведнае рашэнне  было прынятае Міністэрствам унутраных спраў 26 снежня 2024 года  і ў гэты ж дзень уступіла ў законную сілу.

    Цяпер у пералік дададзеныя асобы, якія, на думку МУС, здзяйснялі «экстрэмісцкую дзейнасць» на згаданым медыя: Аляксандра Раманава і Глеб Сямёнаў. А таксама інтэрнэт-пляцоўкі, дзе нібыта была заўважаная «экстрэмісцкая дзейнасць»:

    • Tik­Tok-канал з ідэнтыфікатарам www.tiktok.com/@kykyorg;
    • YouTube-канал з назвай «Совсем KYKY» (ідэнтыфікатар www.youtube.com/@kyky1982);
    • Insta­gram-акаўнт з ідэнтыфікатарам www.instagram.com/publishersasha.

    Асобна згаданы лагатып медыя — «у выглядзе надпісу чорнага колеру «KYKY» на ярка-ружовым фоне».

    Справа KYKY.ORG

    Упершыню медыяпраект KYKY.ORG быў абвешчаны «экстрэмісцкім фармаваннем» 6 траўня 2022 года. Рашэннне было прынята Міністэрствам унутраных спраў у той самы дзень. Яно тычылася «групы грамадзян, аб’яднаных праз сайт KYKY.ORG, Telegram-канал Кулуары KYKY, Telegram-чат TELL KYKY, суполкі сацыяльнай сеткі Insta­gram kyky_org, суполкі сацыяльнай сеткі Face­book KYKY.org, суполкі мэсанджара Twit­ter KYKY.ORG».

    Сёлета ў студзені медыяпраект KYKY.ORG, які распачаўся ў 2010 годзе і займаў нішу гарадскога анлайн-часопіса ў Мінску, праз праблемы з фінансаваннем абвясціў пра прыпыненне працы сайта і змяненне фармату дзейнасці.

    З прычыны масавых рэпрэсій з боку ўладнага рэжыму пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года рэдакцыя KYKY, як і большасць незалежных медыяў, была вымушаная пакінуць Беларусь.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці