• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Мы чакаем, калі гэты кашмар закончыцца». Жонка праваабаронцы Судаленкі — пра яго дзень нараджэньня за кратамі

    248 дзён знаходзіцца за кратамі вядомы праваабаронца Леанід Судаленка. Свой 55-ы дзень нараджэньня ён сустракае на судовым паседжаньні. Дапамогу людзям — юрыдычную, фінансавую — улады трактавалі як «арганізацыю і фінансаваньне беспарадкаў».

    Суд над Леанідам Судаленкам і ягонымі памочніцамі, валянтэркамі Тацьцянай Ласіцай і Марыяй Тарасенкай, распачаўся 3 верасьня. Суд закрыты. Судзьдзя Сяргей Салоўскі патлумачыў, што закрылі працэс «у мэтах бясьпекі сьведак» і каб не раскрыць банкаўскую тайну.

    Леанід Судаленка ў гомельскай турме з 18 студзеня. За гэты час ён толькі адзін раз, у жніўні, дабіўся спатканьня з жонкай і дзецьмі. У сям’і Судаленкаў — чацьвёра сыноў. Трое дарослых і малодшы, 11-гадовы Мікіта.

    «Напярэдадні мы паслалі Леаніду пасылку ў турму. Усё, што ён любіць. У тым ліку тое, што яму не на карысьць, але я знайшла зь мінімальным узроўнем цукру — халву, зэфір, цукеркі, пячэньне. Але і суседзяў жа варта пачаставаць, ён жа не адзін. Я намагалася трапіць у гэты дзень, ягоны 55‑ы дзень нараджэньня, на спатканьне. Напісала заяву ў суд. Але адказу так і не было. Хоць я спадзявалася і спадзяюся і цяпер — а раптам? Тады я моцна зьдзіўлюся і буду верыць у чалавечнасьць. Так, відаць, ён сустрэне свой дзень нараджэньня на судзе, у атачэньні судзьдзі, пракурора і абаронцы, — больш нікога не пускаюць», — расказала жонка Аксана.

    Судовыя паседжаньні расьпісаныя да 24 верасьня. Але Леанід Судаленка напісаў з турмы, што наўрад ці справу разгледзяць за гэты тэрмін. Будзе працяг і ў кастрычніку, бо пакуль суд разгледзеў недзе 1/3 ад справы — а гэта 79 тамоў.

    «Мікіта, малодшы, сумуе па тату. Ён быў у нас галоўны, адказны за мужчынскія справы. Мікіта зь ім раіўся, дзяліўся ўсім. Цяпер ён піша лісты тату, дзе апісвае свае прыгоды, што робіцца ў школе, піша пра сяброў і дзяўчат, просіць парады. Тата яму піша, але гэта зусім ня тое, калі яны сядзелі дома за сталом і раіліся», — зазначае Аксана.

    Аксана кажа, што сваякі не засталіся ў баку, калі затрымалі Леаніда Судаленку.

    «Мы заўсёды разам, побач, усе — сёстры, браты. Усе пішуць лісты, дапамагаюць. Мы любім ехаць да бацькоў і сабрацца па максымуме — каб усе былі, вялікая, дружная сям’я. Мы адзін за адным, мы ўсе — адзінае цэлае. І калі такая бяда ў нас здарылася — мы ўсе разам. Мы чакаем усе, калі закончыцца гэты кашмар, і мы ўсе разам зноў зьбяромся. Забудзем усё гэта, як страшны сон, гэты 2021 год — я проста хачу яго перакрэсьліць», — кажа жонка праваабаронцы.

    Яна турбуецца за здароўе мужа. Ён ніколі ня скардзіўся на здароўе, але жонка ведае пра ягоныя праблемы з ціскам, узроўнем цукру, зрокам.

    «У яго ў СІЗА праз праблемы са здароўем пасьцельны рэжым. Але я ведаю, што ён прыходзіць з судовых паседжаньняў і проста падае на ложак — бо вельмі стамляецца ў судзе. Ён і як дома быў, працаваў на знос: ён працаголік, усяго сабе пасьвячаў працы, асабліва дапамозе людзям — парадай, грашамі, ён нікому не адмаўляў», — дадала Аксана.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці