• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    На 17 верасьня ў Кіеве, Варшаве і Вільні заплянаваныя акцыі салідарнасьці з затрыманымі праваабаронцамі «Вясны»

    17 верасьня у эўрапейскіх гарадах стартуе кампанія салідарнасьці #FreeViasna з праваабаронцамі, якія цяпер за кратамі.

    Сярод палітвязьняў старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі, ягоны намесьнік Валянцін Стэфановіч, юрыст Уладзімер Лабковіч, каардынатарка валянтэрскай службы Марфа Рабкова, кіраўнік Гомельскай філіі Леанід Судаленка, валянтэры Андрэй Чапюк і Тацяна Ласіца.

    «Шмат гадоў яны дапамагалі людзям у адстойваньні і абароне правоў і грамадзкіх інтарэсаў, а цяпер падтрымка патрэбная ім самім», — адзначаецца ў паведамленьні Праваабарончага цэнтру «Вясна».

    Калегі зьняволеных праваабаронцаў запрашаюць далучацца 17 верасьня па наступных адрасах:

    • Кіеў (Украіна): пешаходны мост над Алеяй Герояў Нябеснай Сотні, 10.00

    • Варшава (Польшча): помнік Мікалаю Каперніку (Krakowskie Przed­mieś­cie), 18.00

    • Вільня (Літва): Лукіская плошча (Luk­išk­ių g.), 18.00.

    7 верасьня ў Вільні прайшла каардынацыйная сустрэча, прысьвечаная падтрымцы зьняволеных праваабаронцаў цэнтру «Вясна» — #Free­Vi­as­na.

    У выніковай прэс-канфэрэнцыі бралі ўдзел прадстаўнікі беларускіх і міжнародных праваабарончых арганізацый, сярод якіх

    • Міжнародная фэдэрацыя правоў чалавека (FIDH),

    • Amnesty Inter­na­tion­al,

    • Human Rights Watch,

    • Human Rights House Foun­da­tion,

    • Front Line Defend­ers,

    • Ost­grup­pen,

    • Free­dom House,

    • Right Liveli­hood,

    • Libere­co — Партнэрства за правы чалавека,

    • Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звоскава,

    • ПЦ «Вясна»,

    • БХК,

    • БАЖ.

    «Мы плянуем вялікую кампанію, накіраваную на дасягненьне нашай мэты, пачатак якой прызначаны на 17 верасьня — дзень, калі год таму затрымалі каардынатарку валантэскай службы Марфу Рабкову, якая да гэтага часу ў зьняволеньні», — адзначыў кіраўнік аддзелу Ўсходняй Эўропе і Цэнтральнай Азіі ў Міжнароднай арганізацыі за правы чалавека (FIDH) Ільля Нузаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці