• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    На Форуме рэгіёнаў журналістаў беларускіх недзяржаўных СМІ вылучылі клічнікамі ФОТА

    Імёны і прозвішчы беларускіх журналістаў з недзяржаўных медыяў, якія асвятляюць ІІ Форум рэгіёнаў у Жытоміры, у спісах акрэдытацыі абвялі кружком і насупраць паставілі клічнікі. Як высветлілася, гэта прадугледжвала правядзенне з імі дадатковай фармальнай гутаркі.

    Журналістка «Белсату» Кацярына Андрэева і фатографка Ірына Арахоўская, якія прыехалі з Менску ў Жытомір, каб асвятляць ІІ Форум рэгіёнаў, атрымалі акрэдытацыю пры Жытомірскай абласной радзе яшчэ 1 кастрычніка. Пра гэта ім паведаміла сакратарка рады Вікторыя Мельнічэнка. 4 кастрычніка ў залю, дзе чакаўся прыезд кіраўнікоў дзяржаў, прэсу прапускалі па адпаведных спісах, складзеных на аснове дасланых запытаў.

    Адзінымі недзяржаўнымі медыямі з Беларусі на падзеі аказаліся 2 здымачныя групы «Белсату» і 2 карэспандэнта TUT.by Акрамя таго, прысутнічала ўласная карэспандэнтка беларускай службы Радыё Свабода ва Украіне. Імёны гэтых асобаў (як мінімум 5) былі выдзеленыя кружком і пазначаныя клічнікам.

    Пакуль іншыя журналісты праходзілі праз металадэтэктар, нашую здымачную групу спынілі і папрасілі адыйсці ў бок. Чалавек, які назваўся супрацоўнікам Упраўлення дзяржаўнай аховы Украіны, адказным за ўзаемадзеянне са СМІ, сказаў:

    «Там не ўсе дакументы былі па вас» і запатрабаваў «паказаць прэс-карты».

    Пасля гэтага журналісты «Белсату» паказалі яму рэдакцыйнае заданне. У адказ на пытанне, чаму менавіта іх імёны былі выдзеленыя ў спісе, той сказаў: «Таму што я не бачыў вашай прэс-карты». Афіцыйнага каментару ад мясцовых уладаў на гэты конт таксама не паступала.

    Праз некалькі хвілін супрацоўнік УДА ўсё ж прапусціў нашую здымачную групу са словамі:

    «Дзяўчынкі, я гатовы пайсці вам насустрач, калі вы абяцаеце, што будзе парадак».

    У тых жа спісах акрэдытаваных была і здымачная група «Агенцтва тэленавінаў» Белтэлерадыёкампаніі. Аднак іхныя прозвішчы ніякім чынам не былі падкрэсленыя.

    Калі Лукашэнка і Зяленскі зашлі ў памяшканне, у прэсы не было магчымасці атрымаць ад іх паўнавартасныя каментары. У суправаджэнні шматлікай аховы абодва прайшлі ў залю, дзе выступілі з прамовамі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці