• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    На групу «Белсату», якая здымала незаконную рэзідэнцыю Мядзведзева, напалі людзі ў масках

    Краснадарскі карэспандэнт «Белсату» разам з актывістамі «Экалагічнае вахты па Паўночным Каўказе» выправіўся на здымкі незаконнае будоўлі ВІП-дачы на беразе Чорнага мора. Існуе імавернасць, што будуецца яна асабіста для расейскага прэм’ера Дзмітрыя Мядзведзева. Калі журналіст і эколагі прыехалі ў Краснадар – там іх чакалі людзі ў масках.

    Жорстка збіты краснадарскі эколаг Андрэй Рудамаха

    Трое невядомых у медычных масках напалі ззаду, білі кастэтам і нагамі. У выніку – траўма мозґу і пералом асновы чэрапа, зламаны нос. Пацярпеў і эколаг Віктар Чырыкаў – яго білі нагамі ў жывот.

    З эколагамі быў і карэспандэнт «Белсату» ў Краснадары Аляксандр Савельеў. Толькі выпадкова ён здолеў пазбегчы нападу – журналіст адкрываў браму, каб завезці аўтамабіль.

    «Я не разумеў, што адбываецца, я адкрываў і закрываў тую браму. У выніку, калі я выйшаў, то ўбачыў, што Андрэй Рудамаха ляжыць акрываўлены. Я яго падняў і завёў унутр, папрасіў Віктара таксама зайсці ў двор. І тады мы ўжо выклікалі хуткую і патэлефанавалі адвакату, які выклікаў паліцыю», – сведчыць Аляксандр.

    Што хаваюць людзі ў масках?

    У гэты дзень Савельеў разам з эколагамі інспектавалі незаконна захопленую пад будаўніцтва нейкага аб’екту тэрыторыю – у раёне вёскі Крыніца пад Геленджыком. Будаўніцтва вядзецца адразу на тэрыторыі дзяржаўнага ляснога фонду. Капаюць катлаваны, працуе тэхніка, а незаконная будоўля паўзе да Чорнага мора – без якога-небудзь дазволу.

    «Усім гэтым па нашым дадзеным займаецца кампанія, што належыць сябру Пуціна Мікалаю Ягораву. Там побач будуецца вінны заводзік. Лічу, што гэта можа мець дачыненне да Дзмітрыя Мядзведзева. Дзмітрый Анатольевіч, нарэшце абзавядзецца дачай на чарнаморскім узбярэжжы, пра якую ён гэтак доўга марыў, а ўсё ніяк не складалася», – упэўнены Аляксандр Савельеў.

    Цяпер незаконную будоўлю побач з вядомым палацам Пуціна, паводле Аляксандра, вядзе кампанія «Аксіс інвестыцыі». Фірмаю кіруе піцерскі адвакат Аляксей Тот – бізнес-партнёр Мікалая Ягорава. Адваката і рыбнага магната, аднакурсніка Пуціна і настаўніка прэм’ер-міністра Расеі ў ягоныя піцерскія гады. Побач з будоўляй – вінаграднікі, што належаць іншай фірме Тота.

    Там усё сур’ёзна ахоўваецца

    «Ахова, сабакі, усё падзелена на сектары. Збудавалі ўжо царкву. У нас усе, так сказаць, таварышы, страшна праваслаўныя», – тлумачыць збіты Рудамаха.

    Нападнікі на эколагаў і журналістаў хацелі забраць знятае пад Геленджыком відэа. Яны скралі ўсю тэхніку і дакументы. Відэа здолеў захаваць карэспандэнт «Белсату». Раней – яшчэ падчас інспекцыі – ахова сакрэтнага аб’екту затрымала эколага Віктара Чырыкава, што ішоў асобна. Яго прымусілі выдаліць з камеры ўсе фотаздымкі і перапісалі пашпартныя звесткі.

    «Ну, а пасля таго, як яны зразумелі, што мы адсюль пайшлі, відавочна было прынятае рашэнне ў Краснадары лавіць, каб забраць тое, што было знятае. Збіццё – гэта было дзеля таго, каб паказаць, што ў іх сур’ёзныя намеры. Каб мы ад гэтага аб’екту адчапіліся», – мяркуе спадар Рудамаха.

    Не абышлося без спецслужбаў

    Інакш іхных перасоўванняў немагчыма было б прасачыць. Паводле факту нападу заведзеная крымінальная справа. Год экалогіі ў Расеі заканчваецца жорсткім збіваннем эколагаў, што змагаюцца супраць незаконнага будаўніцтва чыноўніцкіх лецішчаў.

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці