• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    На стэндзе БАЖ адбудуцца сустрэчы з рэдактарамі TUT.BY, “Народнай Волі” і “Нашай Гісторыі”, дыскусіі, брыфінгі і шмат іншага ПРАГРАМА

    З 2 па 4 мая Беларуская асацыяцыя журналістаў упершыню возьме ўдзел у выставе “СМІ ў Беларусі”, якая будзе праходзіць у НВЦ “БелЭкспа” (пр-т Пераможцаў, 14). Уваход на выставу бясплатны.

    Мы вырашылі зрабіць наш стэнд максімальна адкрытым для прадстаўнікоў розных медыя і даем магчымасць чытачам сустрэцца з рэдактарамі любімых выданняў, а калегам — прыняць удзел у дыскусіях.

    Усе мерапрыемствы праходзяць у адкрытым фармаце, любы наведвальнік можа далучацца, задаваць пытанні і ўдзельнічаць! Запрашаем!

    План мерапрыемстваў на стэндзе Беларускай асацыяцыі журналістаў:

    2 мая, чацвер

    13:00 Дыскусія «Інфармацыйная бяспека Беларусі ў медыясферы». Удзельнікі: Андрэй Бастунец — старшыня ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў», Андрэй Елісееў — дырэктар аналітычнага цэнтра EAST, Вадзім Мажэйка — аналітык BISS, Паўлюк Быкоўскі  — медыяэксперт і іншыя.

    14:00 Сустрэча з Аляксандрам Старыкевічам, галоўным рэдактарам інтэрнэт-газеты «Салідарнасць».

    15:00 Сустрэча з Андрэем Дынько, галоўным рэдактарам часопіса «Наша Гісторыя».

    16:00 Квіз ад Паўла Свярдлова, галоўнага рэдактара «Еўрапейскага радыё для Беларусі».

     

    3 мая, пятніца

    11:00 Брыфінг БАЖ да Сусветнага дня свабоды прэсы. Удзельнікі: Андрэй Бастунец — старшыня БАЖ, Алег Агееў — намеснік старшыні, юрыст БАЖ.

    11:30 Дыскусія “Наколькі аб’ектыўна месца Беларусі ў рэйтынгах свабоды слова”. Удзельнікі дадаюцца: Алег Агееў — намеснік старшыні, юрыст БАЖ, Андрэй Аляксандраў — медыяэксперт, запрошаныя таксама прадстаўнікі Беларускага саюза журналістаў.

    13:00 Сустрэча з Іосіфам Сярэдзічам, галоўным рэдактарам “Народнай Волі”.

    14:00 Прэзентацыя сайта «Віртуальная галерэя» — сумесны праект БАЖ і Аляксандра Тамковіча.

    15:00 Сустрэча з Марынай Золатавай, галоўнай рэдактаркай TUT.BY.

    16:00 Сустрэча з Аксанай Колб, галоўнай рэдактаркай газеты «Новы Час».

    17:00 Сустрэча са Змітром Бартосікам, журналістам і літаратарам, лаўрэатам прэміі імя Ежы Гедройца.

     

    4 мая, субота

    11:00–13:00 Юрыст БАЖ Алег Агееў адказвае на пытанні пра заканадаўства ў галіне медыя.

    Запрашаем на стэнд Беларускай асацыяцыі журналістаў на выставе “СМІ ў Беларусі”! Спампаваць праграму…

    Калі Ваша медыя хоча прыняць удзел у працы стэнда Беларускай асацыяцыі журналістаў, калі ласка, звяжыцеся з намі праз пошту press@baj.by.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці