На тэлеканале Гомельскага гарвыканкама новы тэлевядоўца — прапагандыст Аляксандр Яўсеенка
"Флагшток" заўважыў, што на Першым гарадскім тэлебачанні з’явілася прапагандысцкая перадача “Акцэнты”. Яе аўтар – адыёзны прапагандыст Аляксандр Яўсеенка.
У перадачы Яўсеенка распавядае пра дыверсію ў Мачулішчах, распавядае пра ДРГ, якое зайшло на Браншчыну. І гэта ўсё з пракрамлёўскіх пазіцый.
Аляксандр Яўсеенка мае свой тэлеграм-канал “ZацепилO!”, які не карыстаецца папулярнасцю — адзін пост у сярэднім мае да 120 праглядаў. У 2021 годзе Яўсеенку ўзнагародзілі граматай адміністрацыі Лукашэнка «за ответственное чувство долга и высокую гражданскую позицию».
Што тычыцца тэлеканала, дзе зараз працуе Яўсеенка, то ён таксама не з’яўляецца папулярным. Да нядаўняга часу там можна было пабачыць малабюджэтныя гарадскія перадачы, а правінцыйнай прапагандай вылучалася толькі рубрыка навінаў.
Читайте ещё:
Журналісты і праваабаронцы — не экстрэмісты. БАЖ лічыць абсурдным наданне “экстрэмісцкага” статусу арганізацыі. ЗАЯВА
Як міжнародная супольнасць адрэагавала на прызнанне БАЖ «экстрэмісцкім фармаваннем»: АБСЕ, «Рэпарцёры без межаў», ЕФЖ і іншыя
Заявление беларусских правозащитных организаций в связи с признанием БАЖ экстремистским формированием