• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    На волю выйшаў дырэктар Hoster.by, які правёў 3,5 месяцы ў СІЗА

    Сяргей Павалішаў быў пад вартай у «справе Tut.by» ад 18 траўня.

    Генэральны дырэктар кампаніі Hoster.by Сяргей Павалішаў выйшаў на волю. Яму зьмянілі меру стрыманьня, інфармуе Reform.by.

    Адвакат Павалішава адзначае, што яго падабаронны застаецца пад сьледзтвам.

    Раніцай 18 траўня ў офісы Tut.by і Hoster.by прыйшлі супрацоўнікі Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў. Пазьней стала вядома, што ДФР Камітэту дзяржаўнага кантролю распачаў у дачыненьні да службовых асобаў ТАА «Тут бай мэдыя» крымінальную справу па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага часткай 2 артыкула 243 КК Рэспублікі Беларусь (ухіленьне ад выплаты падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры). З таго дня Павалішаў знаходзіўся пад арыштам.

    27 жніўня стала вядома, што Hoster.by ад 1 студзеня 2022 году больш ня будзе тэхнічным адміністратарам нацыянальнай дамэннай зоны. Функцыі пачне выконваць кампанія «Беларускія воблачныя тэхналёгіі».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці