На волю выйшлі журналісты «Радыё Свабода» і «Белсата»
26 ліпеня 2021
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Сёння з ізалятара часовага ўтрымання выйшлі Інэса Студзінская, Алег Грудздзіловіч і Ігар Ільяш. Яны знаходзіліся за кратамі з 16 ліпеня, былі прызнаныя палітзняволенымі.
Інэса Студзінская некалькі дзён трымала галадоўку ў ізалятары на Акрэсьціна.
Таксама выпусцілі журналіста «Радыё Свабода» Алега Груздзіловіча.
Груздзіловіч, Студзінская і Дашчынскі шмат гадоў працавалі на «Радыё Свабода», аднак у 2020‑м МЗС Беларусі пазбавіў іх акрэдытацыі.
Алесь Дашчынскі выйшаў на волю ў пятніцу, 23 ліпеня, знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе і яўцы.
Таксама на волю выйшаў журналіст «Белсата» Ігар Ільяш.
За кратамі застаюцца 27 супрацоўнікаў медыясферы.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Журналіст Андрэй Гнёт пераведзены пад хатні арышт
06.06.2024
Дакументальную стужку «Белсата» пра боль эмігрантаў намінавалі на польскі кінафестываль
10.07.2024
На бацькоўскую хату кіраўніка «Белсата» наклалі арышт
09.10.2024
Цяжкахворага беларускага журналіста Вадзіма Доўнара перавезлі з Украіну ў Польшчу
14.05.2024