• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    На журналістаў з Глыбокага Таццяну Смоткіну і Змітра Лупача склалі чарговыя пратаколы

    Незалежных журналістаў выклікалі ў Докшыцкі РАУС, дзе капітан міліцыі Андрэй Юргель склаў на іх адміністрацыйныя пратаколы. Журналістам зноў інкрымінуюць парушэнне артыкула 36 “Закона аб СМІ”, за якое міліцыянты прадугледжваюць адказнасць па частцы 2 артыкула 22.9 КаАП.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/870f0d1d-5ed6-4d3b-bfd0-d0f1eb7a47d5_w1023_r1_s_1.jpg

    Падставай для прыцягнення да адказнасці Таццяны Смоткінай стаў матэрыял на сайце “Беларускага Радыё Рацыя” “Вываз смецця – паслуга абавязковая”. У ім гаворыцца пра праблемы інваліда-пенсіянера Аляксандра Крупскага з Крулеўшчыны Докшыцкага раёна з аплатай за вываз смецця, а таксама пра заключэнне і скасаванне дамоваў і інфармаванне насельніцтва на гэты конт.

    Змітра Лупача вінавацяць у вырабе матэрыялу на тую ж тэматыку для спадарожнікавага тэлеканала “Белсат” “Вяскоўцы аддаюць па 60 рублёў за вываз смецця – і нават не свайго”. У сюжэце незадаволеныя людзі з вёскі Варганы Докшыцкага раёна  распавядаюць  пра  налічэнне вялікіх сум за вываз смецця і парадак яго вывазу.

    Дарэчы, Аляксандр Крупскі тэлефанаваў журналістцы і дзякаваў за вырашэнне яго праблемы – цяпер за вываз смецця ён будзе плаціць у месяц толькі 56 капеек. Міліцыянтам Крупскі сказаў, што да журналістаў не мае прэтэнзій, бо яны робяць добрую справу, дапамагаючы такім чынам простым людзям: “Калі б не незалежныя журналісты, мы так і заставаліся б сам-насам са сваімі праблемамі”.

    Сёлета на Таццяну Смоткіну распачатая першая справа, на Змітра Лупача  – ужо пятая. Журналістаў-фрылансераў судзяць за іх прафесійную дзейнасць амаль штогод.

    Смоткіна  і Лупач звярнуліся ў Камітэт па правах чалавека ААН наконт парушэння іх правоў Рэспублікай Беларусь. Таццяне Смоткінай прыйшоў ужо другі ліст з Жэневы, дзе тлумачыцца пазіцыя Беларусі па гэтай справе. Рашэнні Камітэт па правах чалавека прымае звычайна цягам пяці гадоў.

    Штрафы журналістам па арт. 22.9 КаАП (табліца, абнаўляецца)

     

    pratakol-1.jpg

    pratakol-2.jpg

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці