Названыя пераможцы конкурсу «Вольнае слова-24»! Глядзім, каго віншаваць
У Вільні абвешчаныя вынікі традыцыйнага штогадовага конкурсу «Вольнае слова», мэтай якога з’яўляецца удасканаленне прафесійнага майстэрства супрацоўнікаў СМІ і заахвочванне таленавітых журналістаў.
Старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец згадаў, што з ініцыятывай праводзіць конкурс «Вольнае слова» у 2006 годзе выступіў медыяменеджэр Андрэй Аляксандраў. Ён тады сказаў: мы прызвычаіліся ўручаць прэміі за мужнасць, а чаму мы не можам адзначаць прафесіяналізм журналістаў?
— Апошнія два гады конкурс «Вольнае слова» праводзіцца пад эгідай Еўрапейскай федэрацыі журналістаў, за што ім шчыра дзякуем, — падкрэсліў спадар Бастунец.
Сёлета ва ўсіх намінацыях, акрамя намінацыі «Журналісцкае расследаванне», журы асобна ацэньвала тэкставыя і відэаматэрыялы. Для апошніх прадугледжана і асобная ўзнагарода.
Вынікі конкурсу
Інфармацыйныя жанры
Першае месца:
Кацярына Кулакова, «Салідарнасць»
Другое месца:
Кацярына Палякова, «Люстэрка»
«Интервью со штурмовиком «Волата» о Бахмуте, потерях, армиях РБ и РФ»
Трэцяе месца:
Вера Белацаркоўская, «Наша Ніва»
Відэа:
Настасся Роўда, «Наша Ніва»
«ЦЭСЛЕР – пра жыццё на Кіпры, культавых людзей, дух Мінска і антысемітызм | ТОК»
Аналітычныя жанры
Першае месца:
Міхась Пахольчык, «Салідарнасць»
Другое месца:
Зміцер Якубаў, «Люстэрка»
Трэцяе месца:
Макар Мыш, «Белсат»
«Кітай штурхае Лукашэнку мірыцца з Польшчай? Наколькі важны беларускі транзіт для Пекіну»
Відэа:
Станіслаў Івашкевіч, Аляксей Марцінкевіч, Марына Волкава, «Беларускі расследавальніцкі цэнтр»
Мастацка-публіцыстычныя жанры
Першае месца:
Зміцер Бартосік, «НІВА», Беласток
«Зямля неабяцаная». Цыкл нарысаў
Другое месца:
Ірына Новік, Нrodna.life
Трэцяе месца:
Ірына Хамрэнка-Ушакова, «Медыязона. Беларусь»
Аксана Ленька, «Салідарнасць»
Відэа:
Вольга Воранава, «Белсат»
Дакументальны фільм «Простыя словы пра Міхала Анемпадыстава»
Расследаванне
У намінацыі «Журналісцкае расследаванне» усе дасланыя на конкурс матэрыялы (тэксты, відэа, аўдыя і г.д.) «спаборнічалі» разам, як і ў мінулыя гады, незалежна ад формы і фармату.
Першае месца
Аляксандр Ярашэвіч, Ксенія Вязнікоўцава, «БЮРО»
«Спонсары раскошы. Як беларусы ганяюць у Расію люксавыя еўрапейскія аўто ў абыход санкцый»
Другое месца
Аляксей Гуліцкі, kyky.org
«Харасмэнт у ЕГУ». Цыкл
- https://kyky.org/pain/v‑tu-noch-my-perespali-studentki-vpervye-otkryto-govoryat-o-harassmente-v-egu-no-im-do-sih-por-strashno
- https://kyky.org/pain/egu-otstranil-sergeya-seletskogo-posle-obvineniy-v-harassmente-obeschayut-provesti-rassledovanie-no-k-etomu-mnogo-voprosov-i-vot-pochemu
- https://kyky.org/pain/seletskiy-iz-egu-pishet-zhaloby-na-studentok-kotorye-obvinyayut-ego-v-travle-kyky-publikuet-novuyu-istoriyu-o-dotsente-eyo-rasskazala-litovka-byla-pryamaya-ugroza
- https://kyky.org/pain/spektakl-okonchen-egu-nakonets-uvolil-seletskogo-eto-ego-v-tekste-kyky-obvinili-v-harassmente
Трэцяе месца
Аляксей Карпека, «Беларускі расследавальніцкі цэнтр»
Што такое «Вольнае слова»
Традыцыйны і шматгадовы конкурс «Вольнае слова» сёлета праводзіцца пад эгідай Еўрапейскай федэрацыі журналістаў.
На конкурс паступілі больш за 140 журналісцкіх прац. Кароткія агляды можна прачытаць тут, тут і тут.