Вынікі «Вольнага слова-2012»
ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ЖАНРЫ:
1 месца: Клім Халецкі, 34mag.net (Player in the dark. Сляпы футбол);
2 месца: Ульяна Бабаед, «“Комсомольская правда” в Белоруссии» (Лидия Ермошина: «А способен ли электорат оценить честность, порядочность? Или он уже деградировал?»);
3 месца: Андрэй Дынько, “Наша Ніва” (Швед-«мядзведзіроўшчык»: Перасеклі мяжу ў раёне выступу, у Мінску аэрапорт нас выклікаў).
АНАЛІТЫЧНЫЯ ЖАНРЫ:
1 месца: Міхаіл Пастухоў, «Абажур» (Про «дело Почобута» и свободу слова в Беларуси);
2 месца: Мікалай Аляксандраў, «Брестский курьер» (Казнь в законе. Сугубо субъективные размышления);
3 месца: Вольга Чайкоўская, “Звязда” (Нешта. Вас паспрабуюць пераканаць, што гэта сучаснае мастацтва).
МАСТАЦКА-ПУБЛІЦЫСТЫЧНЫЯ ЖАНРЫ:
1 месца: Сяргей Ваганаў, “Наша Ніва” (Кастусіны банькі, альбо Ў пошуках болю);
2 месца:
- Таццяна Мацвеева, “Народныя навіны Віцебска” (Когда солнце – пятно, а деревья – тени);
- Вольга Палевікова, 34mag.net, (З Ірландыі з любоўю. Гісторыя аднаго валанцёрства);
3 месца: Руслан Гарбачоў, “Салідарнасць” (День, когда Площадь была заполнена солнцем и народом).
ЖУРНАЛІСЦКАЕ РАССЛЕДАВАННЕ:
1 месца: Кацярына Сінюк, TUT.by (В Березинском заповеднике сотрудники издеваются над животными?);
2 месца: Павел Свярдлоў, «Еўрапейскае радыё для Беларусі» (Дык якое месца Ланская заняла ў галасаванні журы “Еўрафэста”?);
3 месца: Яўген Валошын, «Еўрапейскае радыё для Беларусі» (Як па прыкладзе трэнера Яфімава мы падсыпалі допінг у каву (фота, відэа).
ДЭБЮТ:
1 месца: Кірыл Хілько, «Наша Ніва» (Выжыванне па Курэпіну. Студэнт БДУ жыве на 400 тысяч у месяц. І жыве! Нават адкладае штомесяц 15 даляраў на адпачынак);
2 месца: Зоя Хруцкая, «Рэгіянальная газета” (Літоўскі досвед: дзеці могуць абыходзіцца танна).
3 месца: Шапуцька Таццяна, “Новы час” (Знікненне гомельскага мастака).
(У выніках па гэтай намінацыі адбыліся змены: праз тэхнічную памылку рэдакцыі ў лік лаўрэатаў трапіў матэрыял 2013 года, гэта ўдакладнены спіс пераможцаў)
Старшыня журы Юрась Карманаў назваў сёлетні конкурс адным з самых моцных за 7 гадоў існавання “Вольнага Слова”.
“Сутнасць нашай прафесіі – несці вольнае слова беларускаму грамадству. У надзвычай неспрыяльных умовах беларускія журналісты дэманструюць высокія прафесійныя стандарты. Палітра тэкстаў-пераможцаў ілюструе ўзровень беларускай журналістыкі, якая крочыць абсалютна ў еўрапейскім кірунку”, – сказаў Карманаў.
Больш за паўсотні журналістаў дзяржаўных і недзяржаўных СМІ з Мінска і рэгіёнаў даслалі на конкурс больш за сотню тэкстаў.
“Нас уразіў узровень конкурсных працаў, выбіраць было вельмі цяжка. Сярод удзельнікаў конкурса сёлета былі як пачаткоўцы, так і выбітныя беларускія рэпарцёры, публіцысты, рэдактары. Некаторым з іх не хапіла да перамогі нейкіх сотых бала”, – зазначыў старшыня журы.
Няпярэдадні абвяшчэння імёнаў пераможцаў быў складзены лонг-ліст “Вольнага слова”, у які ўвайшлі па пяць фіналістаў з кожнай намінацыі.
Тэматыка конкурсных працаў паказала, што беларускія журналісты бяруцца за самыя складаныя грамадска значныя тэмы — ад асвятлення выбараў і арыштаў у вышэйшых эшалонах улады да праблем інвалідаў і наступстваў катастрофы на ЧАЭС.
“Скептычны погляд на падзеі – гэта тое, што лучыць беларускіх журналістаў з еўрапейсікмі калегамі”, – зазначыў Карманаў .
Тэхнічны ўзровень беларускіх журналістаў значна вырас. Большасць дасланых працаў была аздобленая не толькі фотаздымкамі, але і відэа. Мультымедыйнасць робіцца “добрым густам” сучаснай беларускай журналістыкі.
Сёлета былі ўнесеныя змены ў правілы “Вольнага слова” – рэдактарам ‑сябрам журы было забаронена ацэньваць “сваіх” журналістаў, якія ўдзельнічалі ў конкурсе. Замест ацэнкі рэдактара ім выстаўляўся сярэдні бал. Гэта было зроблена, каб пазбегнуць абвінавачанняў у перадузятасці.
Журы адмовілася ўводзіць асобную намінацыю для рэгінальных СМІ.
“Цешуся, што сярод пераможцаў конкурса шмат калегаў з рэгіёнаў Беларусі, якія канкуруюць і годна перамагаюць у асноўных намінацыях у надзвычай вострай барацьбе за “Вольнае слова“, – сказаў Карманаў.
У склад журы конкурса ўваходзяць:
Андрэй Аляксандраў
Анжэла Белуш
Анатоль Гуляеў
Максім Жбанкоў
Юрась Карманаў (старшыня журы)
Андрэй Скурко
Аляксандр Старыкевіч