• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Марафон салідарнасці

    На высокім узроўні. Бажаўскі «Марафон салідарнасці» падтрымалі Святлана Ціханоўская, палітыкі і дыпламаты Еўрасаюза

    Вельмі знакавая і важная рэч адбылася падчас семінара па падтрымцы свабоды беларускіх СМІ, які праводзіцца па ініцыятыве пасольстваў Ірландыі, Фінляндыі і Нарвегіі ў Літве. Зняволеныя журналісты і іх блізкія атрымалі падтрымку на высокім узроўні — з боку лідаркі дэмсілаў, дыпламатаў і палітыкаў Еўрасаюза.
    09.11.2023

    У Львове беларусы і ўкраінцы выказалі салідарнасць са зняволенымі Лукашэнкам журналістамі

    На заклік Беларускай асацыяцыі журналістаў удзельнікі і ўдзельніцы медыйнай панэлі беларуска-ўкраінскага экспертнага форуму імя Астрожскіх скончылі мерапрыемства акцыяй салідарнасці са зняволенымі медыйшчыкамі.
    06.11.2023

    У Чэхіі беларускія юрысты падтрымалі Марафон салідарнасці са зняволенымі журналістамі

    Сёння, 4 лістапада, — роўна паўгода, як быў абвешчаны Марафон салідарнасці са зняволенымі журналістамі. Акцыя стартавала ў Вільні, абыйшла паўсвету, а на днях атрымала працяг у Празе.
    04.11.2023

    «34. Гэта не лічбы, а нашы сябры і блізкія за кратамі». Марафон салідарнасці са зняволенымі журналістамі працягваецца

    Амаль паўгода трывае Марафон салідарнасці са зняволенымі журналістамі,  ініцыяваны Беларускай асацыяцыяй журналістаў. За гэты час яго падтрымалі прадстаўнікі медыяў, праваабаронцы, палітыкі, музыканты, рэжысёры. Фотаздымкі са словамі салідарнасці прыходзілі з Літвы, Германіі, ЗША, скандынаўскіх краін, нават Аўстраліі. Неўзабаве мы адчулі, што да голасу беларусаў далучыліся многія замежыя калегі.
    25.10.2023

    Аўстралійскі тэлежурналіст узяў удзел у Марафоне салідарнасці, падтрымаўшы Анджэя Пачобута

    Марафон салідарнасці са зняволенымі журналістамі працягваецца. На гэты раз акцыю, ініцыяваную БАЖ, падтрымаў аўстралійскі журналіст Сціў Кэнан, які цяпер жыве ў Лондане. Ён узначальвае еўрапейскае бюро тэлеканала ABC.
    26.09.2023

    «Заклікаем аднавіць свабоду прэсы». У Аўстраліі падтрымалі зняволеных беларускіх журналістаў

    На далёкім кантыненце далучыліся да ініцыяванага БАЖ Марафону салідарнасці са зняволенымі беларускімі журналістамі. Такім чынам аўстралійскі «Альянс медыя, забаў і мастацтваў» (MEAA) падтрымаў кампанію, што распачалася ў траўні з Вільні.
    02.08.2023

    «Рэпарцёры без межаў» правялі акцыю салідарнасці з беларускімі зняволенымі журналістамі ў 12 краінах

    У дзень, калі разглядалася апеляцыя па справе Tut.by, «Рэпарцёры без межаў» (RSF) далучыліся да ініцыяванага БАЖ Марафону салідарнасці. Акцыю падтрымалі ў офісах, якія знаходзяцца ў 12 краінах свету.
    31.07.2023

    Беларускія медыйшчыкі Батумі выйшлі на цэнтральную плошчу з партрэтамі палітзняволеных калег

    Журналісты незалежных беларускіх медыя, якія, былі вымушаныя з’ехаць з радзімы, каб уратавацца ад пераследу, і цяпер жывуць у грузінскім горадзе Батумі,  правялі акцыю салідарнасці з палітзняволенымі калегамі. Пасля адбылася сустрэча са старшынём Беларускай асацыяцыі журналістаў — абмеркавалі спецыфіку журналісцкай працы і жыцця ў Грузіі.
    31.07.2023

    Рэжысёр з ЗША: «Вырашыў далучыцца да Марафону салідарнасці, каб падтрымаць Ларысу Шчыракову»

    Чарговы знак падтрымкі беларускіх журналістаў, якія цяпер знаходзяцца ў месцах зняволення. На гэты раз да ініцыяванага БАЖ  Марафону салідарнасці са зняволенымі журналістамі далучыўся Эрні Барбараш — рэжысёр з ЗША. Ён вырашыў падтрымаць журналістку з Гомеля Ларысу Шчыракову, чыю крымінальную справу сёння пачынае разглядаць Гомельскі абласны суд.
    27.07.2023

    Сумленне і гонар за кратамі. У розных краінах прайшла акцыя салідарнасці з Паўлам Мажэйкам

    Вядомаму журналісту, культурніцкаму менеджару і грамадскаму дзеячу Паўлу Мажэйку прысудзілі 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Калегі Паўла зладзілі акцыю, каб падтрымаць яго: у розных краінах і гарадах яны сфатаграфавалі яго выяву з подпісам «Журналістыка — не злачынства».
    26.07.2023

    Акцыя на фэсце «Тутака»: Ціханоўская, Латушка, Івулін і іншыя падтрымалі зняволеных журналістаў

    Падчас фестывалю абуджаных «Тутака», што адгрымеў на Падляшшы (Польшча), атрымаў працяг ініцыяваны БАЖ Марафон салідарнасці са зняволенымі журналістамі. Палітыкі, спевакі ды іншыя вядомыя беларусы падтрымалі нашых калег, якія цяпер знаходзяцца за кратамі.
    17.07.2023

    «Мы цалкам салідарныя з нашымі адважнымі калегамі!» МФЖ падхапіў эстафету падтрымкі палітзняволеных журналістаў

    У Бруселі насупраць будынка Еўрапейскай камісіі прадстаўнікі Міжнароднай федэрацыі журналістаў і яе еўрапейскай рэгіянальнай арганізацыі зладзілі акцыю на знак падрымкі беларускіх рэпарцёраў-палітвязняў. Акцыя праводзілася ў межах Марафона салідарнасці, які ў  Сусветны дзень свабоды прэсы распачала БАЖ.
    20.06.2023

    Марафон салідарнасці працягваецца: палітзняволеных журналістаў падтрымалі ў Германіі

    Былыя палітвязні кажуць, што кожнае слова падтрымкі, якое даносіцца з волі, надае сілаў і вельмі натхняе. Таму так важны марафон салідарнасці са зняволенымі журналістамі. На гэты раз ён прайшоў у Берліне.
    19.06.2023

    Эстафету падтрымкі палітзняволеных журналістаў прынялі ў Капенгагене

    Гэта адбылося падчас канферэнцыі Дацкага Хельсінскага камітэта. Прадстаўнікоў беларускіх медыя, якія цяпер знаходзяцца за кратамі, падтрымалі ўплывовыя праваабаронцы.
    05.06.2023

    Саюз журналістаў Фінляндыі правёў акцыю ў падтрымку беларускіх палітзняволеных медыйшчыкаў

    Рада Саюзу журналістаў выказала падтрымку і салідарнасць з беларускімі калегамі, якія зараз знаходзяцца за кратамі.
    01.06.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці