• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    “Напішаце не тое — пойдзеце ў суд”

    Як рэгіянальным журналістам даводзіцца здабываць інфармацыю.

    Штогод у Слоніме летам камунальнікі адключаюць гарачую ваду ў шматкватэрных дамах для правядзення прафілактычнага рамонту. І кожны год няпроста бывае журналістам незалежнай “Газеты Слонімскай” атрымаць пра гэта інфармацыю ў канторы камунальнага прадпрыемства.

    Сёлета на два тыдні без гарачай вады застануцца толькі жыхары ў мікрараёне газаправода, а ў астатніх раёнах горада гарачае водазабеспячэнне адключаць толькі на два дні.

    Чаму ў гэтым годзе такі крыўдны для жыхароў аднаго толькі мікрараёна Слоніма графік адключэння гарачай вады? Карэспандэнт “ГС” Ганна Валадашчук (якая, дарэчы, сама жыве ў раёне газаправода) спрабавала высветліць гэта ў дырэктара Слонімскай ЖКГ Анатоля Новіка.

    Іх размову цытуе сайт gs.by:

    “Дырэктар ЖКГ:

    — Таму што аб’ём работ вялікі.

    Карэспандэнт:

     —А можна абысціся без правядзення рамонтна-прафілактычных работ?

    —Дома можаце абысціся, на працы я не магу не праводзіць прафілактычныя работы.

    —Няўжо для правядзення прафілактычнага рамонту трубаў спатрэбіцца два тыдні?

    —Што, Вам тлумачыць тэхналогію? На гэта патрэбна вучыцца.

    —Што робіцца, ці ўжо зроблена, каб скараціць тэрміны правядзення гэтых работ?

    —Карыстайцеся графікам адключэння гарачай вады, зацверджаным Слонімскім райвыканкамам.

    —Але мяне не задавальняе Ваш адказ. Як спажывец я хацела б ведаць, ці можна абысціся без адключэння гарачай вады, ці хаця б скараціць яго тэрмін?

    —Нельга.

    —Чаму?

    —Пачытайце “Правілы ўстройства і эксплуатацыі цеплавых сетак”, тады і даведаецеся. А напішаце не тое, што патрэбна, пойдзеце ў суд…”

    Што датычыць сёлетняга графіка адключэння гарачага водазабеспячэння ў Слоніме – карэспандэнт “ГС” Таццяна Плахетка цягам тыдня “здабывала” яго ў канторы ГУП “Слонімская ЖКГ” для публікацыі ў газеце.

     

      

      

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці