• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Нарвежскі ўладальнік «Куфара» сыходзіць з Беларусі. Пляцоўку перадаюць мясцовай камандзе

    Міжнародная кампанія Adevinta, якая спецыялізуецца на анлайн-аб'явах, абвясціла аб сваім сыходзе з беларускага рынку. Сваю пляцоўку па размяшчэнні аб'яў у Беларусі «Куфар» кампанія перадае існуючай мясцовай камандзе, паведамляе reform.by.

    У прэс-рэлізе гаворыцца, што яшчэ ў лістападзе 2021 года кампанія абвясціла аб неабходнасці перагляду сваёй дзейнасці ў Беларусі, а напад Расіі на Украіну паскорыў гэты працэс.

    Цяпер Adev­in­ta засяродзіцца на сваіх пяці асноўных еўрапейскіх рынках (Германія, Францыя, Іспанія, Бенілюкс і Італія).

    Кампанія «Куфар», заснаваная ў 2012 годзе, з’яўляецца адным з вядучых сэрвісаў у галіне аб’яў і электроннай камерцыі ў Беларусі, прапаноўваючы кліентам як новыя, так і былыя ва ўжыванні тавары ў дадатак да паслуг анлайн-крэдытавання.

    З моманту свайго стварэння бізнэс хутка заваяваў папулярнасць і ў цяперашні час з’яўляецца адным з самых вядомых сайтаў аб’яў у краіне з больш чым 5,8 мільёнамі актыўных карыстальнікаў у месяц. У рэйтынгу Alexa праект займае 7‑е месца сярод усіх сайтаў, папулярных у беларусаў. «Куфар» першапачаткова быў часткай партфоліа Schib­st­ed, а затым перайшоў у Adev­in­ta у 2019 годзе. Зараз у беларускай кампаніі працуе 141 чалавек.

    «У мінулым годзе мы абвясцілі аб пачатку праверкі некалькіх нашых прадпрыемстваў, уключаючы Kufar, у рамках нашага стратэгічнага рашэння засяродзіцца на ўмацаванні лідзіруючых пазіцый на нашых пяці асноўных еўрапейскіх рынках. Kufar — гэта бізнэс з вялікім патэнцыялам, і мы ўпэўненыя, што кампанія працягне расці пад кіраўніцтвам Тані Лемешавай і яе кіраўніцкай каманды», — сказаў генеральны дырэктар Adev­in­ta Ролв Эрык Рысдал.

    Таццяна Лемешава ўзначаліла «Куфар» у лютым 2022 года, якая да новага прызначэння кіравала ў кампаніі камандай распрацоўшчыкаў прадукту. Раней кампаніяй чатыры гады кіраваў Арцём Рабцэвіч.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці