• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Наша Ніва» абавязаная заплаціць 8700 рублёў штрафу

    «Наша Ніва» ўсё ж абавязаная заплаціць 8700 рублёў за 20 асобнікаў газеты, надрукаваных на прынтары. Так вырашыла суддзя Вярхоўнага суда Алена Кастрама.

    Сёння «Наша Ніва» абскарджвала рашэнне суддзі Эканамічнага суда Эрнэста Койры.

    Ён палічыў, што старыя прынтар і ноўтбук, якія выкарыстоўваліся пры падрыхтоўцы газеты, з’яўляюцца прадметамі адміністратыўнага правапарушэння, а іх агульны кошт перавышае 1160 рублёў (40 базавых велічыняў).

    Гэта мінімальная сума, патрэбная для таго, каб пакараць за «незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць».

    Атэставаны спецыяліст склаў заключэнне з ацэнкай тэхнікі. Аказалася, што насамрэч 21-гадовы прынтар каштуе 173 рублі, а 8‑гадовы ноўтбук — 229 рублёў. А значыцца, прыцягваць да адказнасці няма за што.

    Аднак суддзя Алена Кастрама вырашыла іначай, пакінуўшы папярэдняе рашэнне без зменаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці