«Наша раніца» на АНТ заўтра стане беларускамоўнай (+відэа)
20 лютага 2017
Заўтра, 21 лютага, увесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Праграма «Наша раніца» на тэлеканале АНТ будзе цалкам па-беларуску.
«Упершыню ў сваёй гісторыі», — напісала ў сваім фэйсбуку журналістка АНТ Марыя Сысой.
Марыя напісала, што пад фінал здымак і пасля эфіру на беларускую перайшла ледзь не ўся здымачная група.
«Дарэчы, наша каманда яшчэ год таму хацела зрабіць гэта, але свята выпала на выходны дзень, таму адклалі», — дадала яна. У інтэрнет выкладзены тызер беларускамоўнай «Нашай раніцы».
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Вярхоўны суд пакінуў без зменаў прысуды па справе «аналітыкаў Ціханоўскай»
10.10.2024
Дзятлаўская раёнка прапануе далучыцца да свайго чат-бота «Перамогі»
05.02.2024
Ігару Карнею пагражае яшчэ адзін год зняволення. У калоніі яго трымаюць у ізаляцыі фактычна ад прыбыцця
11.12.2024
У «экстрэмісцкі спіс» Мінінфарма ўключылі інтэрнэт-рэсурсы Media IQ
14.06.2024