• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Наступнымі гасцямі ў інтэлектуальным клубе Святланы Алексіевіч стануць вядомыя літоўскія драматург і рэжысёр

    Чарговая сустрэча пройдзе 21 кастрычніка ў 19.00 ў Тэатры беларускай драматургіі (Крапоткіна, 44). 

    Марыус Івашкявічус і Оскарас Каршуновас — амаль равеснікі, аднаму 45 гадоў, другому 46. І яны шчасліва знайшлі адзін аднаго. Кожная іх сумесная праца — падзея ў тэатральным свеце.

    Марыус Івашкявічус нарадзіўся ў невялікім літоўскім мястэчку Маляты, але ўся гісторыя яго сям’і складанымі заблытанымі шляхамі звязана з Беларуссю. У ім тры чвэрці беларускай крыві, якая час ад часу нагадвае пра сябе. Сёння Івашкявічус — вядучы літоўскі драматург. Спектаклі па яго п’есах ідуць у еўрапейскіх тэатрах.

    У 2016 годзе Літоўскае радыё («LRT Radi­jas») абвясціла Маруса Івашкявічуса «Чалавекам года» за грамадзянскую ініцыятыву — па яго закліку каля паўтысячы чалавек рознай нацыянальнасці з Маляты, іншых гарадоў Літвы і іншых краін прайшлі Маршам памяці да месца забойства каля двух тысяч тутэйшых габрэяў.

    Оскарас Каршуновас — чалавек, без якога немагчыма ўявіць сучасны еўрапейскі тэатр. Лаўрэат мноства прэмій у галіне культуры і мастацтва, кавалер ордэнаў Палярнай зоркі Шведскага каралеўскага дома, Залатога крыжа прэзідэнта Польшчы, французскага ордэна Мастацтваў і літаратуры. Са сваімі спектаклямі Оскарас Каршуновас удзельнічаў у найбуйнейшых і найважнейшых тэатральных фестывалях, а Літве падарыў традыцыйны міжнародны тэатральны фестываль «Сірэны», які праходзіць у Вільні восенню.

    У 1999 годзе заснаваў уласны тэатр (Тэатр Оскараса Каршуноваса), які аб’ездзіў увесь свет. У Каршуноваса таксама ёсць беларускія карані. Дзед яго родам з‑пад Магілёва.

    — Я хачу паставіць «Чарнобыльскую малітву» Святланы Алексіевіч, — кажа ён. — Чарнобыльская трагедыя адгукаецца ў маім сэрцы, і гэта не проста словы. Маё пакаленне выдатна памятае 26 красавіка 1986 года: мы з сябрамі гулялі ў двары ў баскетбол, калі пачаўся дождж. У той час у Вільні была крама «Мінск» — мы пабеглі хавацца ад дажджу пад яго дахам. Пазней нам сказалі, што на ЧАЭС адбыўся выбух, а дождж, пад які мы патрапілі, быў радыеактыўны. Тэма атамнай энергетыкі да гэтага часу вельмі актуальная ў Літве (у 2009 годзе была зачынена Ігналінская атамная электрастанцыя, для чаго былі вылучаныя некалькі мільярдаў эўра. А цяпер за шэсцьдзесят кіламетраў ад Вільні ўзводазіцца АЭС…

    Гэтая сустрэча — вельмі рэдкая магчымасць убачыць і пачуць дыялог двух самых запатрабаваных еўрапейскіх рэжысёра і драматурга.

    Уваход вольны

    Колькасць месцаў абмежавана

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці