• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Наталля Радзіна і Ягор Марціновіч сталі лаўрэатамі прэміі «Свабода прэсы» арганізацыі «Рэпарцёры без межаў»

    Галоўны рэдактар сайта charter97.org Наталля Радзіна і намеснік рэдактара газеты "Наша ніва" Ягор Марціновіч сталі ўладальнікамі прэміі "Свабода прэсы" міжнароднай арганізацыі "Рэпарцёры без межаў" за 2015 год.

    Цырымонія ўзнагароджання адбылася 10 снежня ў Вене. Радзіна ўзнагароджаная за артыкул «Не цалуйце рукі дыктатарам», Марціновіч — за расследаванне адносна жыллёвых умоў беларускіх чыноўнікаў у Драздах.

    Прэмію «Свабода прэсы» патрануе ЮНЕСКА. У склад журы ўвайшлі першы ўпаўнаважаны па пытаннях свабоды СМІ ў АБСЕ Фраймут Дуве, упаўнаважаная па пытаннях свабоды СМІ ў АБСЕ Дуня Міятавіч, прэзідэнт аўстрыйскай камісіі ЮНЕСКА Эва Новатны, пасланец Аўстрыі ў камісіі ЮНЕСКА ў Парыжы Вольфганг Петрыч, генеральны сакратар МЗС Аўстрыі (у адстаўцы) Альберт Рохан і прэзідэнт «Рэпарцёраў без межаў» Рубіна Мёрынг.

    «Марцін Лютэр Кінг гаварыў: «Апошні крытэрый каштоўнасці чалавека — не тое, як ён паводзіць сябе ў час утульнасці і зручнасці, а тое, як ён трымаецца ў часы барацьбы і супярэчнасцяў», — цытуе Дуню Міятавіч charter97.org. — Калі мы губляем надзею на перамены, сярод нас заўсёды ёсць людзі, якія змагаюцца за свабоду і гатовыя змяняць свет. Мой шасцігадовы вопыт працы на пасадзе прадстаўніка АБСЕ па свабодзе слова гаворыць, што мы жывем у вельмі складаны час, час сур’ёзных выклікаў. Сёння нам патрэбныя журналісты больш. чым калі-небудзь, — яны кантралююць і выкрываюць улады».

    Лаўрэатаў прэміі «Свабода прэсы» Міятавіч назвала «якраз тымі журналістамі, якія працуюць у складаныя і некамфортныя часы». «Беларусь знаходзіцца зусім побач, тут, у Еўропе, як і мая родная Боснія і Герцагавіна. Мы павінны пастаянна гаварыць аб праблемах у такіх краінах, увесь час называць прозвішчы людзей, якія пакутуюць у турмах», — падкрэсліла яна.

    Альберт Рохан, выступаючы на цырымоніі, адзначыў, што ў дакладзе «Рэпарцёраў без межаў» за 2015 год Беларусь заняла 157‑е месца сярод 180 краін, а таксама 195‑е месца сярод 197 — у рэйтынгу свабоды слова, што публікуецца арганізацыяй Free­dom House. «Гэта значыць, што сярод еўрапейскіх краін Беларусь знаходзіцца на апошнім месцы па ўзроўні свабоды слова. Пры гэтым з‑за канструктыўнай ролі ва ўкраінскім канфлікце Еўрасаюз сёння прыпыніў санкцыі ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі. Але гэтыя знакі «разрадкі» не павінны нікога ашукваць — у Беларусі па-ранейшаму аўтарытарная ўлада, СМІ зведваюць націск, а інтэрнэт часта блакуецца. Беларускія журналісты заслугоўваюць нашага прызнання, бо, нягледзячы на рэпрэсіі, працягваюць займацца сваёй важнай справай», — заявіў Рохан.

    Рубіна Мёрынг у сваю чаргу нагадала пры 19-ты артыкул Дэкларацыі правоў чалавека, згодна з якім кожны чалавек мае права на свабоду слова, свабоду выказвання меркавання і свабоду распаўсюджваць і атрымліваць любую інфармацыю праз СМІ. «Лукашэнка даўно завуць апошнім дыктатарам Еўропы. Неяк пры сустрэчы спадарыня Радзіна мне растлумачыла, што з‑за немагчымасці крытычна выказвацца ў краіне многія людзі сыходзяць ва ўнутраную эміграцыю. Калі мы гэта чуем, то разумеем, як жа добра жывем у сваіх краінах. Таму мы абавязаныя падтрымліваць тых, хто мае смеласць адкрыта выказваць сваё меркаванне ў такіх краінах, як Беларусь. Усе людзі нараджаюцца свабоднымі і роўнымі ў сваёй годнасці і правах. Кожны чалавек павінен мець усе правы і ўсе свабоды без якога б там ні было адрознення, палітычных ці іншых перакананняў, нацыянальнага ці сацыяльнага паходжання», — заявіла кіраўнік «Рэпарцёраў без межаў».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці