Названыя тры версіі забойства Паўла Шарамета
20 ліпеня 2016
Дарадца кіраўніка МУС Украіны Зоран Шкірак паведаміў, што следства разглядае тры версіі забойства журналіста Паўла Шарамета — яго прафесійная дзейнасць, непрыязныя адносіны і так званы «расейскі след».
Па словах Шкірака, асноўнай з’яўляецца версія пра журналісцкую дзейнасць Шарамета.
Версія аб непрыязных адносінах, па словах дарадцы кіраўніка МУС Украіны, «заўсёды прысутнічае, бо мы не можам выключаць нічога».
Ён таксама заявіў, што следства не выключае дачыненне да забойства расійскіх спецслужбаў.
***
Павел Шарамет загінуў раніцай 20 ліпеня ў Кіеве. У машыне, за рулём якой знаходзіўся журналіст, спрацавала выбуховае прыстасаванне.
У Кіеве створаць урадавую камісію для дасьледаваньня забойства Шарамета
Паўла Шарамета пахаваюць у Менску
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Журналістку Алену Шабуню судзілі па двух адміністрацыйных артыкулах. Пра суд ёй нават не паведамілі
19.02.2024
Пасол Круты назваў «спланаванай правакацыяй» з’яўленне Агурбаш на Першым канале. Ён напісаў ліст Эрнсту
04.04.2024
Настассю Мацяш, абвінавачаную ў супрацы з «Белсатам», прызналі палітзняволенай
27.05.2024
«Першы інфармацыйны» пачынае вяшчанне з 17 верасня
12.09.2024