«Не даць сябе ашукаць»: як ладзяць сустрэчы моладзі з Азаронкам
Улады і афіцыйныя тэлепрапагандысты, праўдападобна, занепакоіліся адсутнасцю глядацкай аўдыторыі ў асяродку моладзі. Дзеля чаго ладзяць у гарадах Беларусі так званыя дыялогавыя пляцоўкі праекта "Будзь у тэме". Днямі ў Гомелі такія пляцоўкі былі арганізаваныя для старшакласнікаў, навучэнцаў ліцэяў і каледжаў, а таксама студэнтаў універсітэтаў. У "тэму" маладых гамяльчукоў "уводзілі" тэлевядоўца “Сталічнага тэлебачання” Рыгор Азаронак і намеснік старшыні РГА "Белая Русь" Андрэй Басак.
Праходзілі сустрэчы з прапагандыстамі ў Палацы творчасці дзяцей і моладзі і акадэмічным Інстытуце лесу.
Распавядаючы пра іх, мясцовае афіцыйнае выданне напісала, што паводле традыцыі госці прапанавалі падняць рукі тым удзельнікам сустрэчы, хто глядзіць тэлевізар і, у прыватнасці, навіны.
«На агромністую аўдыторыю такіх чалавек знайшлося не больш за шэсць. Гэта не здзівіла эксператаў — паводле іх слоў, прыкладна такую карціну яны сустракалі і ў іншых залах», — сцвярджае выданне.
Сярод тэм, якія закраналіся на «дыялогавай пляцоўцы», былі і такія: чаму ў 2020 годзе частка моладзі ўстала пад бел-чырвона-белыя сцягі і выходзіла на несанкцыянаваныя мітынгі, ці дапусціць Аляксандр Лукашэнка вайну на беларускай тэрыторыі, чым небяспечны культ Еўропы, хто быў сапраўдным аўтарам фашысцкай ідэалогіі. Узнікла нават дыскусія наконт расійскай “ваеннай аперацыі” ва Украіне.
Сталічныя прапагандысты заклікалі не верыць «экстрэмісцкім тэлеграм-каналам», бо, паводле іх слоў, сваімі навінамі яны «імкнуцца пасеяць паніку сярод людзей», пераканаць, «што ўсё так кепска». І публікуюць толькі тое, што «прадыктавалі замежныя куратары». А праўдзівая інфармацыя нібыта толькі «з афіцыйных крыніц».
Прагучала і выснова на дзіва актуальная: «не даць сябе ашукаць».
Чытайце яшчэ:
Наталья Эйсмонт попала под санкции Новой Зеландии
Сёння — дзень народзінаў «Нашай Нівы»
Издание Hrodna.life признали «экстремистским формированием»