• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Не хотите по-хорошему — будет по-плохому». З супрацоўнікам «Белсату» хоча паразмаўляць КДБ

    Да спецыяліста рэкламнага аддзела тэлеканала «Белсат» Алеся Марчанкі тэлефануюць і прыходзяць дахаты людзі ў цывільным. Яны прадстаўляюцца супрацоўнікамі КДБ і хочуць «паразмаўляць», паведамляе сайт тэлеканала. Але не хочуць рабіць гэта афіцыйна. 

    Алесь Марчанка. Фота з Face­book

    Увечары 22 лістапада Алесь Марчанка распавёў, што яго настойліва шукаюць людзі, якія прадстаўляюцца супрацоўнікамі КДБ.

    «Мне сёння патэлефанавалі і прапанавалі паразмаўляць — нібыта з КДБ. На жаль, імя суразмоўцы я не запомніў. Пасля таго, як я папрасіў даслаць афіцыйны пазоў, мне сказалі: «Не хотите по-хорошему —  будет по-плохому». Я сказаў: «Добра» — і паехаў у офіс параіцца з калегамі, што рабіць. Калі я вярнуўся дахаты, жонка сказала, што прыязджалі два супрацоўнікі ў цывільным і паказалі чырвоныя пасведчанні. Яна разгубілася і таксама не запомніла іхныя прозвішчы. Яны не пакінулі ніякай позвы і з’ехалі».

    Алесь Марчанка здзіўлены інтарэсам з боку спецслужбаў ды мяркуе, што найбольш імаверная прычына іхнага візіту — ягоная службовая паездка ў Магілёў разам з намеснікам дырэктара канала Аляксеем Дзікавіцкім.

    «Мяркую, іх цікавіць больш Аляксей, а мяне хацелі нешта распытаць неафіцыйна на гэты конт», — кажа Марчанка.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці