• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Не прапусціце! Міжнародны фестываль WATCH DOCS Belarus — анлайн да 29 траўня. Што паглядзець

    З 21 па 29 траўня на платформе VOKA TV можна бясплатна паглядзець 10 выбітных фільмаў з калекцыі фестываля WATCH DOCS.

    Атамныя салдаты (The atomic soldiers)

    Пасля 50 гадоў вымушанага маўчання «атамныя салдаты» дзеляцца шакуючымі сведчаннямі. У фільме Моргана Кніббэ апошнія жывыя сведкі амерыканскіх ядзерных выпрабаванняў 50‑х гадоў мінулага стагоддзя апісваюць вопыт, які змяніў іх жыцці назаўсёды.

    Рэжысёр Морган Кніббэ (Mor­gan Knibbe)

    Мова арыгіналу: Ангельская
    Мова субтытраў: Беларуская

    2019, Nether­lands

    15 хвілін, 12+

     

    Сталкеры Чернобыля: исследование после апокалипсиса (Stalking Chernobyl: exploration after apocalypse)

    Некогда цветущий атомоград, «город роз», который должен был стать воплощением социалистической мечты и торжества науки, но вместо этого стал памятником катастрофы, по-прежнему манит к себе. Туристы-урбексеры, учёные, сталкеры и просто искатели приключений — зачем они отправляются туда? Что хотят унести с собой и что приносят в «зону»? Так ли это опасно, как кажется на первый взгляд?

    Вдохновлённая творчеством Тарковского, пленённая противоречивым обаянием этого места, бразильская режиссёрка Иара Ли совместно с компанией «Cul­tures of Resis­tance», а также учёными, которые занимаются изучением атомной энергетики и всего, что с ней связано, гидами, которые сопровождают туристов, желающих воочию увидеть это место, и сталкерами, вопреки всем запретам вновь и вновь идущими туда одним им известными тропами, вместе со своей командой проделала огромную работу над часами документального киноматериала, чтобы дать зрителям возможность самим погрузиться в атмосферу происходящего в Припяти сейчас.

    Рэжысёр Йара Лі (Iara Lee)
    Мова арыгіналу: Англійская, Украінская, Руская
    Мова субтытраў: Руская

    2020, Ukraine, Соединённые штаты, Болгария, Slo­va­kia

    58 хвілін, 16+

     

    Ленінапад

    Іранічны дакументальны фільм пра развітанне з савецкай эпохай ва Ўкраіне. Фільм прысвечаны адной з найбольш маcштабных з’яў у апошнія гады – масаваму знішчэнню помнікаў Леніна. Падчас спірытычнага сеанса з духам Леніна мы даведваемся пра нашае мінулае, сучаснасць і будучыню. Фільм паказвае росквіт і заняпад ідалаў, а таксама фантастычнае загробнае жыццё прывідаў гісторыі. Стужка натхнёная прынятымі Вярхоўнай Радай Украіны ў 2015 годзе законамі, якія асуджаюць савецкі таталітарны рэжым і забараняюць выкарыстанне камуністычнай сімволікі.

    Рэжысёр Святлана Шымко

    Мова арыгіналу: Украінская, Руская

    2017, Украіна

    11 хвілін, 16+

     

    Вырасла, пакуль ты спала (Urosłam, Kiedy Spałaś)

    Кранальная стужка распавядае пра беларуску Караліну Орсік, якая грае на альце, прымаючы ўдзел у канцэртах па ўсяму свету, але якая заўсёды вяртаецца ў адну вёску на Гродзеншчыне.

    Калісьці ў звычайнай музычнай школе ў невялікім мястэчку Дзятлава яе заўважылі выкладчыкі з Беларускай музычнай акадэміі. Яе запрасілі на вучобу ў Польшчу. У Караліны было шмат канцэртаў у розных краінах, шмат падарожжаў, але яна заўсёды прыязджае ў родную вёску Аханяны да сваёй бабулі, якая яе выхавала.

    Гэта сапраўднае падарожжа ў часе: з Еўропы на Усход. З вялікага горада ў маленькую вёску на ўскрайку леса, дзе жыве ўсяго каля 12 чалавек. Гэта падарожжа са свету музыкі Караліны у свет яе дзіцячых мар.

    Рэжысёр Марцін Саўтэр (Marcin Sauter)

    Мова арыгіналу: Беларуская, Руская

    2018, Польшча

    48 хвілін, 16+

     

    Трап у будучыню (Gangway to a Future)

    Улетку 2017 года група недасведчаных ідэалістаў з порту Ратэрдаму рыхтуецца выйсці у Міжземнае мора на пераабсталяваным рыбалоўным траўлеры, каб падбіраць лодкі з бежанцамі.

    Перш чым пачнецца падрыхтоўка судна, абмяркоўваецца шмат пытанняў: ад колькасці дактароў і медсясцёр, якія будуць працаваць у шпіталі, які размяшчаецца ў былым рыбным сховішчы, да неабходнасці лядоўні для трупаў.

    Пасля непазбежных праблем карабель пад кіраўніцтвам рашучага капітана-ратэрдамца прыбывае ў пункт прызначэння калі лівійскага узбярэжжа, дзе ёсць магчымасць выявіць першыя лодкі з бежанцамі і дзе, па чутках, хаваюцца піраты. Валанцёры і аператар становяцца сведкамі як некалькіх цудоўных выратаванняў, так і трагедый, калі дапамога прыйшла дужа запозна.

    Рэжысёр Рэнэ Хэйзкамп (René Hazekamp)

    Мова арыгіналу: галандская, ангельская
    Мова субтытраў: руская

    2018, Нідэрланды

    91 хвіліна, 16+

     

    Подых балот

    Фільм распавядае пра лёс трох балот, якія асушаліся, і жыхарах, якія першымі сутыкаюцца з наступствамі ўмяшальніцтва чалавека ў экасістэму. Фільм напоўнены карцінамі ўнікальнай прыроды, расказамі старажылаў і музыкай, напісанай гуртом “Нагуаль”.

    Рэжысёр Ігар Чышчэня

    Мова арыгіналу: беларуская

    2014, Беларусь

    24 хвіліны, 12+

     

    BURKINABÈ RISING: мастацтва супраціву ў Буркіна Фасо (BURKINABÈ RISING: the art of resistance in Burkina Faso)

    Burk­in­abè Ris­ing, новы дакументальны фільм ад Cul­tures of Resis­tance Films, знаёміць нас з творчым негвалтоўным супрацівам у Буркіна-Фасо. У гэтай невялікай заходнеафрыканскай краіне, якая не мае выхаду да мора, сфармавалася дынамічная і яскравая супольнасць мастакоў і актывістаў, якія паказваюць прыклад палітычных зменаў, магчымых дзякуючы сумесным высілкам людзей. Сёння гэты прыклад натхняе не толькі Афрыку, але і ўвесь свет.

    Праз музыку, кіно, экалогію, выяўленчае мастацтва і архітэктуру героі фільма працягваюць справу рэвалюцыі, якую абвясціў Тама Санкара. Санкара, які стаў прэзідэнтам Буркіна-Фасо ў 1983 годзе, быў забіты ў 1987 годзе падчас дзяржаўнага перавароту. Яго ўзначальваў сябар і блізкі дарадца прэзідэнта Блэз Кампаоре, які пасля адзінаасобна кіраваў краінай на працягу 27 гадоў. У кастрычніку 2014 года ў выніку масавага народнага паўстання ён быў звергнуты. Сёння дух супраціву ў Буркіна-Фасо мацней, чым калі-небудзь.

    Працуючы над фільмам, восенню 2016 года рэжысёрка Йара Лі праехала праз усю краіну. Падчас свайго падарожжа яна сустрэлася з выдатнымі мастакамі, музыкамі і актывістамі, якія выкарыстоўваюць мастацкія традыцыі краіны, каб прасоўваць ідэі і накірункі супраціву: рэпер Джоі ле Салдат (Joey le Sol­dat) распавядае ў сваіх тэкстах пра праблемы збяднелай моладзі ў сталіцы краіны Ўагадугу і фермераў з далёкіх правінцый. Марто (Mar­to), самы вядомы мастак-графіціст у Буркіна-Фасо, робіць з голых гарадскіх сценаў яскравыя фрэскі, якія выкрываюць несправядлівасць. Маліка ла Сламёз (Mali­ka la Slameuse), актывістка па ахове правоў жанчын, удзельнічае ў паэтычных слэмах, надаючы фемінісцкую перспектыву гэтаму віду мастацтва, дзе ўсё яшчэ дамінуюць мужчыны. Серж Эме Кулібалі (Serge Aimé Coulibaly) выкарыстоўвае танец як форму палітычнага супраціву, калі рух нараджаецца з неабходнасці выказвацца і дзейнічаць.

    Рэжысёр Йара Лі (Iara Lee)

    Мова арыгіналу: французская, дыялекты, англійская
    Мова субтытраў: руская

    2018, Burk­i­na Faso, ЗША, Баўгарыя

     72 хвіліны, 18+

     

    Мая Германія

    Герой фільму, як нашчадак этнічных немцаў, атрымлівае нямецкі пашпарт, аднак знаёмства з краінай не пакідае ілюзій: на гістарычнай радзіме яго ніхто не чакае. Ён жыве ў Менску, разважае пра мінулую і сучасную веліч Германіі і пра тое, як бы склалася ягонае жыццё калі б ён нарадзіўся там. Прэм’ера адбылася ў межах фестываля “Лістапад” у 2018 годзе. На працягу 2019 года фільм быў дапрацаваны і дапоўнены новымі сцэнамі.

    Рэжысёр Аляксандр Свішчанкоў

    Мова субтытраў: руская

    2018, Беларусь

    70 хвілін, 16+

     

    Падполле надзеі (Podziemie Nadziei)

    Праблема ўжывання марыхуаны ў медыцынскіх мэтах выклікае жорсткія дыскусіі ў Польшчы. Назва фільма «Падполле надзеі» адсылае нас да тых супольнасцяў па-за законам, якія з’яўляюцца прыхільнікамі марыхуаны – пацыентам і іх сем’ям, лекарам, якія прапануюць сваім пацыентам гэты від лекавання, актывістам руху за легалізацыю марыхуаны і тым, хто прывозіць лекі на аснове марыхуаны з‑за мяжы ці займаецца вытворчасцю ў Польшчы.

    Рэжысёр параўноўвае сітуацыю з медыцынскай марыхуанай у Польшчы, Гішпаніі, Славеніі і Ізраілі. Дыскусіі з экспертамі і лекарамі не пакідаюць сумневаў: крыміналізацыя марыхуаны выгодная толькі наркагандлярам.

    Рэжысёр Ян Блуз (Jan Bluz)

    Мова арыгіналу: польская
    Мова субтытраў: беларуская

    2018, Польшча

    85 хвілін, 18+

     

    Васіль Быкаў. Вяртанне

    Аснову фільма складае інтэрв’ю з Васілём Быкавым, запісанае ў 1996 годзе перад ягонай вымушанай эміграцыяй. У відэашэрагу ёсць кадры з пахавання славутага пісьменніка, якое пераўтварылася ў вялікую патрыятычную маніфестацыю. На фоне натоўпу людзей, якія любілі Быкава і лічылі яго сумленнем нацыі, гучаць словы пісьменніка пра свабоду і неабходнасць барацьбы за яе.

    Рэжысёр Віктар Корзун

    Мова арыгіналу: беларуская

    2004, Беларусь

    23 хвіліны,  16+

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці