• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Нехта дабіваецца выдалення артыкула Еўрарадыё пра экс-кіраўніка Офіса ААН у РБ

    Невядомыя спрабуюць дабіцца ад рэдакцыі Еўрарадыё выдалення нашумелага артыкула «Не хапае сексу»: беларуска расказала, што каардынатар ААН чапляўся і да яе». Гаворка ў тэксце ідзе пра экс-кіраўніка Офіса арганізацыі ў Беларусі Санаку Самарасінху, якога абвінавачваюць у харасменце.

    «Добразычліўцы» Санакі Самарасінхі выкарыстоўваюць незвычайны спосаб ціску / @rubanau_collage

    «Добразычліўцы» Самарасінхі выкарыстоўваюць незвычайны спосаб ціску. Яны ствараюць копіі перакладу артыкула на англійскую мову і кідаюць страйкі на Еўрарадыё, абвінавачваючы ў плагіяце.

    Першыя такія копіі з’явіліся на сайце блогаў Tum­blr. Ён дазваляе рэдагаваць дату публікацыі, таму тэкст прадставілі выстаўленым раней, чым на Еўрарадыё. Потым «аўтар» публікацыі дасылаў скаргі на парушэнне «аўтарскіх правоў» кампаніі-хостару, з якім працуе рэдакцыя, а таксама сэрвісу, які забяспечвае нам абарону ад DDOS-атак.

    Абедзве кампаніі адразу звярнуліся да Еўрарадыё, бо паводле ўмоваў супрацоўніцтва мы не можам парушаць чужыя аўтарскія правы. Рэдакцыі удалося растлумачыць ім, што гэта махлярства, а таксама даказаць Tum­blr, што парушаюцца аўтарскія правы Еўрарадыё, пасля чаго той блог быў выдалены.

    Прыклад паведамлення, якое атрымала рэдакцыя, пра скаргу на «парушэнне»

    Аднак гісторыя працягваецца. Цяпер артыкул размешчаны на іншым блог-сэрвісе, і зноў партнёрам Еўрарадыё рассылаюцца лісты з заявамі пра парушэнне аўтарскіх правоў. Вядома, рэдакцыя падала скаргу ў адказ, аднак тэарэтычна такое можа цягнуцца вельмі доўга. І ў нейкі момант аўтаматызаваныя сістэмы кантролю могуць спрацаваць не на карысць Еўрарадыё.

    Відавочна, што такімі крокамі ад Еўрарадыё спрабуюць дамагчыся выдалення згаданага артыкула, бо тады знікла б падстава для прэтэнзій. Хто ж можа быць зацікаўлены ў выдаленні матэрыялу, які кампраметуе спадара Санаку Самарасінху?

    Застаецца толькі гадаць.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці