• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Незалежную журналістку з Гомеля аштрафавалі за стрымы ў YouTube і неяўку ў суд

    Журналістка-фрылансер Ларыса Шчыракова атрымала па пошце пастанову суда Гомельскага раёна пра пакаранне адміністрацыйнымі штрафамі за  незаконны выраб прадукцыі СМІ без акрэдытацыі для польскага тэлеканала «Белсат» (ч. 2 артыкул 22.9 )  і неяўку ў суд (артыкул 24.6 КаАП).  

    Пастанову суддзя Андрэй Сусла вынес яшчэ 9 лютага. Паводле першага артыкула Шчыракова  аштрафаваная на 25 базавых велічыняў (612,5 рубля), па другім — на 2 базавыя велічыні (49 рублёў). Агулам — 661 рубель 50 капеек.

    “Здзіўляюся паблажліваму штрафу. Сама я на судзе не прысутнічала. Адміністрацыйныя пратаколы, як я разумею, паступілі ў суд Гомельскага раёна са Светлагорскага РАУС. Бо справа тычыцца асвятлення пратэстаў жыхароў вёскі Якімава Слабада Светлагорскага раёна”,  – распавяла службе маніторынгу ГА “БАЖ” Ларыса Шчыракова.

    Журналістка ў снежні і студзені вяла стрымы са стыхійных сходаў жыхароў Якімавай Слабады — яны пратэставалі супраць шкоднага смуроду заводу беленай цэлюлозы, пабудаванага кітайцамі на базе Светлагорскага цэлюлозна-кардоннага камбіната побач з вёскай.  

    Стрыміла Шчыракова пратэсты на сваю старонку ў YouTube. Відэа выкарысталі многія інфармацыйныя рэсурсы, у тым ліку і “Белсат”.  Гэта сталася падставай, каб абвінаваціць Ларысу Шчыракову ў “выкананні функцый журналіста замежнага СМІ”.

    “Беларуская Канстытуцыя дае права любому грамадзяніну збіраць і распаўсюджваць інфармацыю. Аднак улады на гэта ўвагі не звяртаюць — пераследуюць фрылансераў, штрафуюць. І не таму, што мы нешта парушаем, а каб асцерагаліся паказваць рэальныя падзеі ў краіне, а тым больш пратэсты”, — кажа Шчыракова.

    За мінулы год на падставе міліцэйскіх пратаколаў журналістку Шчыракову раённыя суды Гомельскай вобласці штрафавалі за нібыта незаконны выраб прадукцыі СМІ ажно сем разоў. Сума штрафаў склала 4 715 рублёў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці