• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Нідэрландская кампанія прадала «Яндэкс» расіянам

    Нідэрландская Yandex N.V. заключыла здзелку па продажы бізнесу «Яндэкса» за 475 млрд расійскіх (каля 5,2 млрд даляраў) рублёў кансорцыуму інвестараў і перастане быць галаўной кампаніяй, гаворыцца ў прэс-рэлізе.

    Новай галаўной кампаніяй «Яндэкса» стане зарэгістраваная ў Калінінградскай вобласці Міжнародная кампанія акцыянернае таварыства (МКАТ) «Яндэкс» — прыватная кампанія, акцыі якой будуць гандлявацца на Маскоўскай біржы.

    Генеральным дырэктарам «Яндэкса» застанецца Арцём Савіноўскі.

    «Яндэкс» захавае бізнэс, сэрвісы і актывы Групы Yan­dex N.V., за выключэннем замежных стартапаў (Nebius, Tolo­ka, Avr ide і TripleTen) і дата-цэнтра ў Фінляндыі.

    Да 31 ліпеня гэтага года Yan­dex N.V. павінна змяніць назву і спыніць выкарыстоўваць брэнды «Яндэкса». Кампанія атрымае абмежаваныя правы на выкарыстанне часткі тэхналогій «Яндэкса» да канца 2024 года.

    Чытайце яшчэ:

    Папаўненне ў спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў: дадатак у Google Play «Радыё Свабода», старонкі «Еўрарадыё» ў сацсетках і іншыя рэсурсы

    Саша Раманава: «Цяпер перыяд ахалоджвання да пратэснага парадку дня і пошуку новых аўдыторый і стратэгій»

    «Защиты не предусмотрено» и «мордой в пол». Белорусский юрист и иностранные журналисты обсудили, как за ними следят

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці