• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ноччу затрымалі Глеба Рубанава — за рэпост у сацыяльных сетках

    Ноччу з 6 на 7 траўня быў затрыманы меркаваны ўдзельнік флешмобу ў сацыяльных сетках #яэкстрэміст Глеб Рубанаў. 

    Як паспеў паведаміць Глеб, прыкладна ў 4:30 яго выманілі ў двор пад падставай, што быццам нехта пашкодзіў яго аўтамабіль. У выніку міліцыянты сярод ночы завезлі яго ў Савецкі РУУС, дзе паведамілі пра затрыманне да суда.

    Нагадаем, 21 сакавіка, IT-кансультанту Глебу Рубанаву патэлефанаваў чалавек, які прадставіўся ўчастковым, і паспрабаваў запрасіць на неадкладную размову з нагоды флэшмобу #яэкстрэміст.

    На прапанову перанесці размову на больш зручны час, участковы адказаў, што нібыта рашэнне трэба прыняць сёння, бо заканчваецца тэрмін праверкі па справе, распачатай тыдзень таму, 14 сакавіка. Глеб Рубанаў ад сустрэчы адмовіўся. Па словах тэлефанаваўшага, справа, верагодна, будзе перададзена ў суд.

    Флэшмоб #яэкстрэміст распачаты анархістам і журналістам Міколам Дзядком. Удзельнікі флэшмоба публікуюць у сацыяльных сетках свае фотаздымкі з матэрыяламі з Рэспубліканскага спісу экстрэміцкіх матэрыялаў і хэштэгам #яэкстрэміст #яэкстремист.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці