• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Новая функцыя Google дазволіць лягчэй правяраць аўтэнтычнасць і крыніцы выяў у інтэрнэце

    Карыстальнік атрымае гісторыю канкрэтнай выявы, інфармацыю пра тое, як яна выкарыстоўвалася ў інтэрнэце, таксама лягчэй стане вызначыць, ці была выява зробленая пры дапамозе штучнага інтэлекту, піша «Наша Ніва».

    Яшчэ ў траўні Google абвясціў, што ён працуе над функцыяй пад назвай «пра гэтую выяву» (about this image), якая дае карыстальнікам правераныя даныя адносна любой фатаграфіі ў інтэрнэце.

    Цяпер кампанія абвясціла, што дадае гэтую новую функцыю, якая будзе працаваць як частка пошуку — так што зараз цяжка будзе выдаваць чужыя фатаграфіі ці выявы за свае.

    Працаваць гэта будзе максімальна проста. Дастаткова скарыстацца пошукам Google, абраць малюнак, які вы хочаце праверыць, націснуць на тры кропкі ў правым верхнім куце і абраць у выпадальным меню «About this image».

    Вы атрымаеце купу карыснай інфармацыі: напрыклад, калі выява была першапачаткова апублікаваная, ці публікавалася яна яшчэ з таго часу і дзе з’яўлялася на працягу гадоў.

    Відавочнай і асноўнай мэтай выкарыстання новай прылады з’яўляецца барацьба з дэзынфармацыяй.

    Зараз можна даволі проста праверыць, напрыклад, ці з’яўляецца выява законнай; ці не была яна вырваная з нейкага гістарычнага кантэксту; як іншыя сайты выкарыстоўваюць і апісваюць відарыс. Гэта падобна да ўжо прэзентаванай у гэтым годзе функцыі «пра гэты вынік» (about this result): тры кропкі побач з большасцю вынікаў пошуку Google, націскаючы на ​​якія, карыстальнік можа даведацца больш аб тым, адкуль паходзіць знойдзеная інфармацыя і як пошукавая сістэма вызначыла, што вынік будзе карысным. У такім кантэксце вы можаце прыняць больш абгрунтаванае рашэнне аб сайтах, якія вы хочаце наведаць, і аб тым, якія вынікі будуць для вас найбольш карыснымі. 

    Выявы, створаныя генератыўнымі мадэлямі ШІ, можа быць цяжка адрозніць ад арыгінальных відарысаў. Таму прылада Google таксама дазваляе даведацца, ці была выява створана штучным інтэлектам. Аднак гэта залежыць ад метаданых, якія ўключаюць гэтую інфармацыю, таму стваральнікам арыгінальных відарысаў варта было б дадаваць адмысловыя метаданыя да сваіх прац, як гэта робіць, напрыклад, новая камера ад Leica. Google кажа, што яго ўласныя выявы, створаныя штучным інтэлектам, заўсёды будуць мець адпаведныя метаданыя.

    Гэта не адзіны інструмент, які Google выпускае, каб забяспечыць дадатковыя нюансы праверкі пры пошуку малюнкаў, напамінае Engaget. Fact Check Explor­er, даступная на розных мовах і зручная прылада для журналістаў і не толькі, неўзабаве будзе пашырана, каб мець мажлівасць правяраць таксама і выявы.

    Чытайце яшчэ: 

    «Я адрозніваю, дзе прапаганда, а дзе праўда. Тады мне варта паступаць на журфак БДУ?» На складанае пытанне адказвае Глафіра Жук

    «Любое чувство не захватывает нас навсегда». Психолог о том, как сегодня читать плохие новости

    «Вся страна сейчас живет так, как годами жили пострадавшие от домашнего насилия». Большой разговор с Ольгой Горбуновой

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці