• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Новая прэзідэнтка МФЖ — францужанка Дамінік Прадалье

    Спадарыня Дамінік Прадалье, сябра Нацыянальнага саюза журналістаў Францыі (SNJ), была абрана прэзідэнткай Міжнароднай федэрацыі журналістаў сёння на 31-м Кангрэсе МФЖ у Маскаце (Аман).

    Пасля шасці гадоў працы ў Выканаўчым камітэце МФЖ Дамінік змяніла на пасадзе прэзідэнта буйнейшай журналісцкай арганізацыі свету Юнэса Мджахеда.

    Спадарыня Прадалье працавала на працягу ўсёй кар’еры ў французскім грамадскім вяшчанні, ад ORTF да France Télévi­sions, і была галоўным рэдактарам начных навін на France 2. З 1926 года, калі была заснавана Міжнародная федэрацыя журналістаў, Дамінік Прадалье стала другой жанчынай-прэзідэнкай пасля бельгійскай журналісткі Міі Дорнарт (1986–1990).

    Яе паўнамоцтвы прадоўжыцца да 2026 года, калі МФЖ адсвяткуе свой стогадовы юбілей.

    Беларуская асацыяцыя журналістаў з’яўляецца сябрам Міжнароднай федэрацыі журналістаў, самай вялікай журналісцкай арганізацыі свету, з 1997 года.

    БАЖ вітае спадарыню Прадалье на новай пасадзе і дзякуе МФЖ за шматгадовую падтрымку і салідарнасць.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці