• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Новы фотапраект Аляксандра Васюковіча: Пра вайну, але супраць яе

    “Фота на памяць” – так называецца новы фотапраект журналіста, сябра ГА “БАЖ” Аляксандра Васюковіча, які ён выклаў на сваім сайце.

    Паводле журналіста, ён рабіў гэтыя фотаздымкі падчас працы на ўсходзе Украіны на просьбу салдат, якія хацелі сфатаграфавацца на памяць. “Я фатаграфаваў і адпраўляў атрыманыя здымкі людзям, якія на іх адлюстраваныя, іх дзецям, жонкам, сябрам”.

    «Мы кожны дзень бачым розныя фота “на памяць” у інтэрнэце. Але якая гісторыя стаіць за фатаграфіяй чалавека, які пайшоў на фронт? Цяпер, праз паўтара гады пасля таго, як гэтыя фота былі знятыя, я вырашыў даведацца і расказаць, што адбылося з гэтымі людзьмі», – прэзентуе свой фотапраект Аляксандр.

    «Сухія лічбы пра колькасць загінулых ужо не чапляюць людзей моцна, гэта статыстыка. Але калі бачыш твар, ведаеш пра абставіны і месца смерці, што пасля гэтага адбывалася з роднымі і блізкімі – усё ўспрымаецца зусім па-іншаму. І самае галоўнае – за каго б ні ваявалі салдаты на гэтых фотаздымках, гэтая гісторыя заўсёды паўтараецца для ўсіх, незалежна ад боку, і ўсё гэта адбываецца на кожнай вайне, якая нічога не вырашае, а толькі прыносіць смерць, разбурэнні і нянавісць».

    Фота і тэкст апублікаваныя з дазволу аўтара.

    ГЛЯДЗЕЦЬ УВЕСЬ ПРАЕКТ.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці