• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Новыя кіраўнікі прэс-службаў МУС і ГУУС Мінгарвыканкама не хочуць сустракацца з БАЖам

    Выконваючыя абавязкі начальнікаў Упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС і Аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама адмовіліся сустрэцца з кіраўніцтвам ГА “БАЖ”, каб абмеркаваць пытанні ўзаемадзеяння паміж праваахоўнымі органамі і журналістамі.

    У пачатку траўня ГА “БАЖ” звярнулася ў МУС і ГУУС Мінгарвыканкама з прапановай арганізаваць сустрэчу.

    На сустрэчы прапаноўвалася, у прыватнасці, абмеркаваць пытанні ідэнтыфікацыі журналістаў, магчымасці працы журналістаў-фрылансераў, стандарты паводзінаў супрацоўнікаў міліцыі з прадстаўнікамі СМІ і іншае.

    — Мы хацелі б абмеркаваць гэтыя важныя пытанні з людзьмі, якія ад нядаўняга часу выконваюць абавязкі кіраўнікоў інфармацыйных службаў МУС і ГУУС Мінгарвыканкама. Да нядаўняга часу пасаду прэс-сакратара сталічнай міліцыі займаў Аляксандр Ластоўскі, які часта дапамагаў журналістам зняць многія і многія пытанні.

    Мы б хацелі, каб такі ўзровень супрацоўніцтва паміж міліцыяй і журналістамі захаваўся ў будучыні. Таму бліжэйшым часам мы маем намер запісацца на прыём да намесніка начальніка ГУУС Мінгарвыканкама і намесніка міністра ўнутраных спраў, каб паспрабаваць аднавіць супрацоўніцтва. Хоць пакуль мы атрымалі адмоўныя адказы, — гаворыць намеснік старшыні БАЖ Алег Агееў.

    У студзені-лютым бягучага года ва Ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС і Аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама адбыліся кадравыя змены.

    На дадзены момант часовымі выконваючымі абавязкі кіраўнікоў гэтых структур з’яўляюцца Віктар Новікаў і Наталля Ганусевіч.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці