• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Охранительная журналистика» і «Рэзананс»

    ­Напраўду, да гэтага часу зьдзіўлены, чаму беларуская журналісцкая супольнасьць аніяк не адрэагавала на зьяўленьне новай навуковай дысцыпліны, якая трактуе актуальныя ­праблемы найстаражытнейшай прафэсыі. Вось ужо колькі месяцаў на сайце http://naviny.by пры кожным новым допісе спадара А. Зімоўскага паведамляецца, што ён выступае «основоположником, теоретиком и практиком охранительного направления в белорусской тележурналистике». «І што ж?», — запытаецца чытач.

    А тое, што па акадэмічных мерках стварэньне новага накірунку — гэта буйная навуковая падзея. А тут ані ўвагі, ані цікавасьці, ані абмеркаваньня. Карацей, аніякага рэзанансу. Чаму? Няўжо ў краіне кожны дзень адбываюцца значныя навуковыя падзеі? Тым больш у журналістыцы!

    Але зьвернемся, як казалі за савецкім часам, да першакрыніцаў. Некалькі разоў праэксплюатаваныя пошукавікі Google, Yan­dex i Ram­bler прынесьлі цікавыя вынікі.

    Па-першае, заснавальнік і тэарэтык накірунку покуль ня мае ў Інтэнэце ня тое што якога-небудзь трактату, прысьвечанага гэтай новай навуковай дысцыпліне, але нават і артыкула. (Ну, што ж, можа быць, яшчэ пішуцца). А біяграфія шаноўнага аўтара падае, на жаль, толькі адну апублікаваную працу (Зимовский А.Л., Козловский В. В. Справочник банковского служащего, Мн.: Веды, 1998), якая да названай дысцыпліны аніякага дачыненьня ня мае.

    Па-другое, кірунак зусім і ня новы. Паўстаў ён у расейскай журналістыцы ў 20‑я гады XIX ст. і зьвязаны са стварэньнем ІІІ аддзяленьня Яго Імпэратарскай вялікасьці канцылярыі, якое было прызначана для барацьбы з вальнадумствам. З той жа мэтай ды, акрамя таго, мэтай умацаваньня самаўладзьдзя арганізуецца і афіцыйны друк. Крыху пазьней «філязофія» «охранительной журналистики» крышталізавалася ў добравядомай формуле «православие, самодержавие и народность».

    А за камуністамі той жа накірунак пасьпяхова разьвівала савецкая журналістыка. Як піша Р. Аўсепян, «Советская журналистика на протяжении всей своей истории выполняла охранительные функции. Будучи однопартийной, она стала составной ­частью партийной структуры, взяв на себя миссию идеологического обеспечения деятельности административно-командной си­стемы» (Овсепян Р. П. История новейшей отечественной журналистики (учебное пособие).

    Так што да зьяўленьня фундамэнтальных працаў па названай дысцыпліне шаноўнага Аляксандара Леанідавіча варта пакуль прызнаць толькі «практиком охранительного направления». А практык ён, як кажуць, ад Бога. (Госпадзе, памілуй!). Маю на ўвазе праграму «Рэзананс». Будучым гісторыкам беларускай журналістыкі раю яе прааналізаваць, каб канструяваць пастулаты і галоўныя прынцыпы «охранительного направления в белорусской тележурналистике».

    І дай Бог, каб да той пары гэтая праграма захавалася ў архівах БТ.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці