• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Экстрэмісцкі спіс» Мінінфарма: оrsha.еu ў «ВКонтакте», YouTube-канал «Беларуский OSINT «Феникс» і іншыя рэсурсы

    Міністэрства інфармацыі Беларусі 23 студзеня ў чарговы раз папоўніла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    Orsha.eu прызналі экстрэмісцкім фармаваннем

    У яго трапіла старонка «оrsha.еu» ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» (ідэнтыфікатар vk.com/orsha_eu) — прычым ужо другі раз. Таксама «экстрэмісцкім» абвешчаны «візуальны матэрыял — выявы, лагатыпы, вадзяныя знакі з тэкстам ORSHA.EU» на любых носьбітах. Адпаведнае рашэнне 23 студзеня прыняў суд горада Оршы і Аршанскага раёна.

    Упершыню некалькі акаўнтаў з назвай «оrsha.еu» ў сацсетках былі прызнаныя «экстрэмісцкімі» ў чэрвені 2024 года, праз некаторы час у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў дадалі яшчэ шэраг рэсурсаў медыяпраекта, у тым ліку і старонку ў «ВКонтакте».

    У жніўні 2024 года праект оrsha.еu ўлады абвясцілі «экстрэмісцкім фармаваннем» і ўнеслі ў пералік «арганізацый, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» на сайце МУС. У гэтым спісе асобна згадваецца імя і прозвішча Ігара Казмерчака, рэдактара і заснавальніка сайта.

    22 студзеня суд Ленінскага раёна Гродна прызнаў «экстрэмісцкімі інфармацыйнымі матэрыяламі» YouTube-канал «Беларуский OSINT «Феникс» (ідэнтыфікатар youtube.com/@osintphoenix). А таксама «візуальны матэрыял» — выявы, лагатыпы, якія ўтрымліваюць надпіс «Беларуский OSINT «Феникс», размешчаныя на ўсіх магчымых носьбітах.

    Летась 26 лютага назва «OSINT «Феникс» была згаданая ў пераліку «экстрэмісцкіх» арганізацый  на сайце МУС — у складзе «экстрэмісцкага фармавання» «Вирус Свободы».

    22 студзеня суд Ленінскага раёна Брэста прызнаў «экстрэмісцкім» Іnsta­gram-акаўнт free­be­laru­sians (ідэнтыфікатар instagram.com/freebelarusians). Гэты рэсурс мае 1235 падпісчыкаў і змяшчае 2 590 публікацый, апошняя з іх зробленая ў чэрвені 2021 года.

    Таксама гэтым разам у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў былі ўнесеныя некалькі Telegram-каналаў, якія асвятляюць вайну ва Украіне. Гэта ўкраінскія інтэрнэт-рэсурсы з рознай колькасцю падпісчыкаў, самая вялікая — 10 754 чалавекі (у Telegram-канала UA_REG TEAM).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці