«Пачаў падарожнічаць яшчэ да нараджэння» – у франтавога тэлежурналіста Руслана Смешчука нарадзіўся сын
1 красавіка 2022
Прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў
У ваенкора тэлеканала «Інтэр» Руслана Смешчука нарадзіўся сын. Цяпер жонка журналіста з сынам у эвакуацыі. – Так і бачымся, праз экран. Вядома, гэта не тое, калі ты побач. Але дзякуй Богу і за гэта, – кажа Руслан.
На жаль, разам з добрымі навінамі журналіст падзяліўся і сумнымі. Яго бабуля загінула падчас захопу расійскімі войскамі Херсонскай вобласці. – Але Кола Самсары працягвае круціцца. Хтосьці сышоў, хтосьці прыйшоў. Усе любімыя, – дадае Руслан.
БАЖ віншуе калегу з нараджэннем сынам і жадае Смешчукам найхутчэй сустрэцца ў вольнай Украіне!
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Венгры пратэстуюць супраць прапаганды дзяржаўных СМІ
08.10.2024
Фігурантаў справы аб забойстве нідэрландскага журналіста Пітэра дэ Врыса асудзілі на вялікія тэрміны
13.06.2024
Праваабаронца Максім Буткевіч, які знаходзіцца ў няволі ў РФ, стаў лаўрэатам украінскай Нацыянальнай праваабарончай прэміі
11.12.2023
«Са сваёй сям’ёй і ўсміхаецца». З палона вызвалена дачка ізраільскага журналіста, чыя гісторыя разышлася па свеце
28.11.2023