• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Падчас акцыі на Кастрычніцкай затрымалі журналіста Алега Грузьдзіловіча

    Карэспандэнта Свабоды Алега Грузьдзіловіча затрымалі падчас асьвятленьня акцыі «Праспэкт нацыянальнага сьцяга» на Кастрычніцкай плошчы.

    Алега  Грузьдзіловіча затрымалі на праспэкте Незалежнасьці ля выхаду са станцыі мятро «Кастрычніцкая», калі ён выконваў свае прафэсійныя абавязкі: ён фатаграфаў момант, як працоўнікі камунальных службаў здымалі з флагштоку бел-чырвона-белы сьцяг, прымацаваны туды ўдзельнікам акцыі. 

    Грузьдзіловіча абвінавачваюць у тым, што ён выйшаў на праезджую частку. Пры гэтым рух на праспэкце падчас усёй акцыі быў перакрыты па невядомым прычынам. 

    Міліцыянт запрасіў журналіста сесьці ў машыну і яго павезлі для далейшага разбіральніцтва.

    Сам Грузьдзіловіч паведаміў, што яго адвезлі да гатэлю «Эўропа», дзе яму выпісваюць штраф памерам 210 тысяч беларускіх рублёў за парушэньне правілаў дарожнага руху.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці