• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Палітычнае поле настолькі абмежаванае, што ўладам няма сэнсу перашкаджаць працы журналістаў»

    Якія ўражанні пакінула Беларусь у замежных калег, якія прыязджалі асвятляць гэтыя прэзідэнцкія выбары?   

    — Палітычнае поле ўжо настолькі абмежаванае, што ўладам няма асаблівага сэнсу перашкаджаць працы журналістаў. Да таго ж, у часе размарожвання стасункаў з Захадам, мне падаецца, ім нават выгадна, каб людзі прыязджалі сюды, сустракаліся з умоўнымі Статкевічамі, схадзілі ў беларускі «Свабодны тэатр», – кажа Марк Седан, журналіст амерыканскага выдання «Buz­zFeed», які перад гэтым быў у Беларусі ў 2009 годзе. Па яго словах, ніякіх спробаў перашкодзіць яму ў працы тут не было.

    Улада не дае ніякіх інтэрв’ю нам, мы не можам наўпрост звярнуцца да прэзідэнта ці міністра. Гэта ўжо несучасны метад, калі трэба адпраўляць запыт на інтэрв’ю і два месяцы чакаць адказу. Гэта несучасны свет, – лічыць Чэрсцін Кронвал, шэф-карэспандэнтка тэлерадыёкампаніі Фінляндыі «Юлейсрадыё», якія ўпершыню пабывала ў Беларусі ў 2000 годзе, а пасля прыязджала на выбары 2006 і 2010 гг.

    Яна заўважыла, што ў параўнанні з 2000 годам людзі менш баяцца размаўляць з замежнымі журналістамі, асабліва калі гэта – удзельнікі акцый пратэсту. Больш адкрытыя, па яе назіраннях, людзі, якія жывуць па-за Мінскам.

     Я спрабавала падысці шмат да каго па каментары, задавала пытанні з нагоды выбараў, ці збіраюцца ісці, не закранаючы палітычных перавагаў. Практычна ніхто не пагадзіўся назваць прозвішча, а ў маім выданні нельга выкарыстоўваць каментары людзей без прозвішчаў, – адзначыла Дарына Шаўчэнка, журналістка ўкраінскага англамоўнага выдання “Kyiv Post, якая ў Беларусь прыехала ўпершыню.

    Поўны тэкст чытайце ў артыкуле «Как изменилась страна и чем запомнились выборы президента. Беларусь глазами зарубежных журналистов» на TUT.by

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці