Памерла журналістка Таццяна Цюрына
8 снежня пасля працяглай цяжкай хваробы пайшла з жыцця журналістка Таццяна Цюрына, паведаміў Беларускі саюз мастакоў. Ёй было 76 гадоў.
Таццяна Міхайлаўна Цюрына нарадзілася у 1948 годзе ў мястэчку Негарэлае Дзяржынскага раёна. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў беларускіх перыядычных выданнях: «Знамя юности», «Дело(Восток+Запад)», «Белорусская деловая газета», была спецкарэспандэнткай па Беларусі газеты «Советская Культура» (Масква).
Асноўныя публікацыі Таццяны Цюрынай прысвечаны жывапісу, творчаму жыццю мастакоў, агульным праблемам нацыянальнай культуры. Таксама яна была аўтаркай кнігі «Чароўны экран» пра мастакоў візуальных мастацтваў.
Развітанне адбудзецца 10 снежня 2024 года ў 13.45 у Мінску па адрасе: вул.Сямашка, 8 корп.8.