• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Памёр генеральны сакратар міжнароднай арганізацыі «Рэпарцёры без межаў» Крыстоф Дэлуар

    У суботу, 8 чэрвеня 2024,  ў Парыжы памёр генеральны сакратар міжнароднай арганізацыі «Рэпарцёры без межаў» Крыстоф Дэлуар. Яму было 53 гады. Ён кіраваў арганізацыяй 12 год.

    Памёр кіраўнік «Рэпарцёраў без межаў» Крыстаф Дэлуар

    Крыстоф Дэлуар. Фота: Face­book

    Прычынай яго смерці стала анкалагічнае захворванне, паведамляецца на сайце арганізацыі.

    «Крыстоф Дэлуар быў нястомным абаронцам свабоды, незалежнасці і плюралізму журналістыкі на ўсіх кантынентах ва ўмовах інфармацыйнага хаосу. Журналістыка была справай яго жыцця, і ён змагаўся з непахіснай перакананасцю», піша RSF.

    Дэлуар пачынаў як палітычны журналіст і расследавальнік у штотыднёвіку Le Point, быў рэдактарам у выдавецтве «Фламарыён» і дырэктарам Цэнтра падрыхтоўкі журналістаў.

    У 2012 годзе Дэлуар узначаліў арганізацыю «Рэпарцёры без межаў» гэта міжнародны саюз журналістаў, які займаецца барацьбой з цэнзурай і за свабоду прэсы. Пад яго кіраўніцтвам RSF адкрылі аддзяленні ў Лондане, Рыа-дэ-Жанейра, Тайбэі і Дакары. Цяпер у арганізацыі 13 офісаў па ўсім свеце, а таксама прадстаўнікі і карэспандэнты ў 130 краінах. Пры ім была сфарміравана Камісія па інфармацыі і дэмакратыі, якая займаецца пытаннямі гарантый дэмакратыі ў лічбавай прасторы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці