• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Памёр журналіст і пісьменнік Віталь Каракорскі

    У Вільні 6 ліпеня памёр грамадскі дзеяч, журналіст і пісьменнік Віталь Каракорскі, паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на допіс ад імя сына памерлага.

    Віталю Каракорскаму было 66 гадоў, прычыны смерці не называюць, дадае «Белсат».

    Віталь Каракорскі нарадзіўся 2 студзеня 1958 года ў Бабруйску. Пасля таго як скончыў сярэднюю школу, з’ехаў вучыцца ў Літву, паступіў у Шавельскі педагагічны ўніверсітэт, затым у Віленскі. Вяртаўся ў Беларусь, дзе вучыўся ў БДУ. Пасля працаваў у бабруйскім Драматычным тэатры. Ад 1990 года жыў у Вільні.

    Працаваў на літоўскім радыё і тэлебачанні, стварыў тэлешоу пра літоўскіх габрэяў, праграмы пра беларусаў і расейцаў у Літве, быў аўтарам шэрагу дакументальных фільмаў. Быў таксама старшынём Калегіі этнічнай журналістыкі Літвы, сябрам Рады габрэйскай супольнасці, старшынём Рады ў справах нацыянальных меншасцяў і эміграцыі.

    Віталь Каракорскі браў удзел у беларускіх медыйных праектах у Літве, спрычыняўся да беларускай грамадскай дзейнасці, быў сябрам Саюзу беларускіх пісьменнікаў.

    Свайму роднаму гораду Бабруйску Віталь Каракорскі  прысвяціў тры эсэ, якія зачытваў у перадачах беларускай службы Радыё Свабода: «Бабруйск. 1960‑я. Эсэ пра дзяцінства»«Біржа эмігрантаў»«Бабруйская багема».

    Не аднойчы выступаў на хвалях Радыё Свабода як эксперт у справах пашырэння NATO на ўсход, ізраільска-палестынскага канфліктусуду над камунізмам, халакосту ў Беларусі — «Ці адказныя беларусы за галакост?» ды іншых.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці