Памёр пісьменнік Анатоль Казлоў
Нечакана памёр пісьменнік, рэдактар аддзела прозы часопіса «Полымя» Анатоль Казлоў, паведамілі ў сацыяльных сетках яго калегі. Яму было 60 гадоў, піша "Наша Ніва".
Анатоль Казлоў нарадзіўся 28 ліпеня 1962 года ў вёсцы Асінаўка Краснапольскага раёна на Магілёўшчыне. У 1985 годзе скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт, у 1988—1990 гадах вучыўся ў аспірантуры пры Інстытуце літаратуры АН БССР, працаваў над дысертацыяй «Сатыра і гумар у беларускай літаратуры 1920‑х — пачатку 1930‑х гадоў».
Працаваў на адказных пасадах у часопісах «Полымя», «Маладосць» і «Нёман», у 2003–2009 гадах быў галоўным рэдактарам газеты «Літаратура і мастацтва».
З 1991 года быў членам Саюза беларускіх пісьменнікаў, з 2006-га — членам Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Аўтар празаічных зборнікаў «Міражы ценяў» (1990), «І тады я памёр…» (1993), «Незламаная свечка» (2000), «Юргон» (2006),«Горад у нябёсах» (2009), «Той, хто абганяе сны» (2014).
Чытайце яшчэ:
Пачаўся суд над колішнім тварам тэлеканала АНТ Дзмітрыем Семчанкам
У Брэсце вынесены прысуд блогеру Дзмітрыю Гарбунову: 1,5 гады калоніі за допісы ў сацсетках
Адвакат і бацька Ігара Лосіка збіраюцца тэрмінова ехаць у калонію