Парталу TUT.BY — 20 год. Віншуем!
5 кастрычніка 2020
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Буйнейшаму інфармацыйнаму парталу Беларусі TUT.BY — 20 год! Беларуская асацыяцыя журналістаў шчыра віншуе калектыў, рэдакцыю прафесійнага і паспяховага медыя з гэтай датай.
Цяпер не самы просты перыяд у працы журналістаў і медыя, але давер вашай аўдыторыі, давер людзей паказвае, што вы — на лепшым, сумленным баку. Якасны інфармацыйны кантэнт ствараюць людзі, якія адданыя сваёй справе, цэняць і паважаюць свайго чытача. Мы шчаслівыя бачыць вас у нашых шэрагах, быць калегамі, паплечнікамі, аднадумцамі, сябрамі.
Зычым вам (і нам усім) светлых часоў, магчымасцяў працаваць без страху і пагрозаў, магчымасцяў для развіцця і творчасці!
Жыве TUT.BY, жыве Беларусь!
Ваш БАЖ!
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
АНТ анансавала праграму з палітзняволеным блогерам Ігарам Лосікам
15.01.2025
Google плануе зрабіць платнымі некаторыя пошукавыя функцыі
04.04.2024
Трэці дзень народзінаў сустракае за кратамі палітзняволены блогер Ігар Лосік
20.05.2024
КДБ прызнаў «экстрэмісцкімі фарміраваннямі» медыяпраекты Media IQ і «Обычное утро»
25.06.2024