Пасля публікацыі ў «Газеце Слонімскай» хворы нарэшце атрымаў групу інваліднасці
17 студзеня 2018
Мікіта Пастухоў для baj.by, фота аўтара
Жыхар Дзятлаўскага раёна Мікалай Сербін пасля публікацыі на сайце "Газеты Слонімскай" атрымаў першую групу інваліднасці паводле рашэня МРЭК.
Рэдакцыя «Газеты Слонімскай» 11 студзеня распавяла гісторыю пра тое, што ў 58-гадовага Мікалая Сербіна выявілі анкалагічнае захворванне ў верасні 2017, з‑за чаго чалавек не можа хадзіць. Але медыкі адмаўлялі яму ў інваліднасці.
— 16 студзеня 2018 года ў Казлоўшчынскую бальніцу прыбыла камісія МРЭК. Я атрымаў першую групу інваліднасці ад таго дня. Але яшчэ раз, заўважу, што ўсе дакументы ў мяне былі сабраныя яшчэ ў пачатку лістапада — рассказаў Мікалай Сербін.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Тыктокерка Жанна Лаўрова на волі
26.03.2024
Павел Латушка абмеркаваў падтрымку «Белсату» і незалежных СМІ з віцэ-маршалкам Сенату Польшчы
11.03.2024
Журналіст Мялешка: Справа з выдварэннем мяне з Грузіі была толькі пачаткам — цяпер такіх выпадкаў ужо каля дзясятка
14.10.2024
Памерла журналістка Таццяна Цюрына
10.12.2024