Праз 3 гады пасля падаўлення пратэстаў у Беларусі працягваюць распраўляцца з журналістамі. Патрабуем вызвалення Ігара Карнея і іншых калег
Праз 3 гады пасля падаўлення пратэстаў у Беларусі працягваюць распраўляцца з журналістамі. Патрабуем вызвалення Ігара Карнея і іншых калег. Заява БАЖ
22 сакавіка Мінскі гарадскі суд пакараў незалежнага журналіста Ігара Карнея турэмным тэрмінам на 3 гады калоніі, а таксама вялізным грашовым штрафам. Паводле паведамленняў беларускіх прапагандысцкіх медыя, Ігара Карнея асудзілі менавіта за супрацоўніцтва з Беларускай асацыяцыя журналістаў, абвінаваціўшы «ва ўдзеле ў экстрэмісцкім фарміраванні».
Нават праз 3 гады пасля жорсткага падаўлення пратэстаў рэжым Лукашэнкі працягвае распраўляцца з незалежнымі журналістамі, якія не з’ехалі з Беларусі, прымяняючы супраць іх заканадаўства аб экстрэмізме.
Падрабязны аналіз адвольнага прымянення беларускімі ўладамі антыэктрэмісцкага заканадаўства для падаўлення свабоды выказвання меркавання БАЖ зрабіў у адмысловай справаздачы «Применение составов преступлений и правонарушений в области злоупотребления свободы выражения мнений».
БАЖ рашуча асуджае прысуд Ігару Карнею і патрабуе неадкладнага вызвалення і перагляд судовага рашэння Ігара і іншых 33‑х прадстаўнікоў і прадстаўніц медыя, якія сёння знаходзяцца за кратамі.